Артур Васілевіч Слабашэвіч
Артур Слабашэвіч (нар. 9 лютага 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца. Клубная кар’ераПачынаў кар’еру ў мінскай «Зорцы-БДУ». У сезоне 2007 замацаваўся ў асноўным складзе клуба. У лютым 2008 года стаў іграком чэшскага клуба «Мост»[4]. Вярнуўся ў Беларусь улетку 2010 года, стаў выступаць за рэчыцкі «Ведрыч-97», а пазней вярнуўся ў «Зорку-БДУ». Улетку 2011 года разам з партнёрамі па камандзе Паўлам Грачышкам, Яраславам Шкурко і Дзянісам Трапашкам перайшоў у клуб «Смалявічы», які ўзначаліў вядомы беларускі трэнер Юрый Пунтус. На наступны год разам з гэтым клубам атрымаў перамогу ў Другой лізе. У сезоне 2013 выступаў з «Смалявічы-СТІ» ў Першай лізе. Па заканчэнні сезона знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Дынама», але ў выніку ў сакавіку 2014 года перайшоў у «Іслач»[5]. Са студзеня 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі»[6], якую на той момант узначальваў Пунтус. У выніку ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам[7]. У складзе «Славіі» замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы. У лютым 2016 года прыбыў у стан «Віцебска» і па выніках прагляду ў сакавіку падпісаў кантракт[8]. Пачынаў сезон асноўным абаронцам, але потым страціў месца ў складзе. У ліпені 2016 года разарваў кантракт з «Віцебскам»[9] і неўзабаве зноў стаў іграком «Іслачы»[10]. Здолеў замацавацца ў складзе «Іслачы», гуляў звычайна на пазіцыі левага абаронцы, але часам выкарыстоўваўся ў паўабароне. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[11]. У красавіку 2017 года гуляў за дубль, але хутка вярнуўся ў асноўны склад каманды. У студзені 2019 года падоўжыў пагадненне з «Іслаччу»[12], аднак у новым сезоне стаў атрымоўваць менш часу на полі, часцей выхадзіў на замену ў канцы сустрэчы. У ліпені 2019 года кантракт з абаронцам быў разарваны[13], і неўзабаве ён стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[14]. У складзе гродзенскай каманды трывала выступаў у стартавым складзе. У студзені 2021 года пакінуў «Нёман»[15]. У лютым 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[16]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У пачатку 2022 года некаторы час падтрымліваў форму з гродзенскім «Нёманам», а пазней далучыўся да бабруйскай «Белшыны» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад клуба[17]. У сезоне 2022 рэгулярна гуляў у асноўным складзе бабруйчан. У пачатку 2023 года некаторы час трэніраваўся з камандай, аднак у выніку не трапіў у заяўку «Белшыны» на сезон і пакінуў клуб. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Грамадзянская пазіцыяПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[18]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia