Артур Усеваладавіч Камароўскі
Артур Усеваладавіч Камароўскі (нар. 22 сакавіка 1991, Мір) — беларускі паэт, мастак, рэдактар інтэрнэт-часопіса «Таўбін». БіяграфіяНарадзіўся 22 сакавіка 1991 у г.п. Мір. У 2013 годзе скончыў факультэт беларускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, па спецыяльнасці «беларуская філалогія», у 2014 скончыў магістратуру па спецыяльнасці «літаратуразнаўства». Выпускнік школы маладога пісьменніка «WRights» СБП па кірунках прозы і паэзіі (2013 і 2020 гадах). Член ПЭН-цэнтра. Удзельнік арт-гурта "ВІА «Красный Борщевик». З 21 лютага 2021 года пражываў у Львове, з красавіка 2021 у Тбілісі, са жніўня 2022 у Варшаве. З 2022 года заснавальнік і рэдактар інтэрнэт-часопіса Таўбін. ТворчасцьЛітаратураПачынае пісаць першыя творы з 10 гадоў, некалькі вершаў былі надрукаваныя ў Зэльвенскай раённай газеце «Полымя». Аўтар паэтычных зборнікаў «Вада пачынае жыць» (2020), «Corpus Vile» (2023), «Я і ёсць забаронены сцяг» (2023). Перакладае з украінскай, польскай, англійскай і шведскай моў. Браў удзел у шматлікіх беларускіх і міжнародных літаратурных і паэтычных фестывалях, сярод іх: «Stralcouski fest» (Мінск, 2019, 2020), «Pradmova» (Мінск, 2020), «Guczna fest» (Варшава, 2023), «Merci Poesi» (Гётэбарг, 2024) а гэтак жа ў міжнароднх фестывалях перформансу «Performensk» (Мінск, 2019), «Now festival» (Тбілісі, 2022), разам з камандай у міжнародных фестывалях «Eve’s Ribs» (Санкт-Пецярбург, 2018, 2019), «Carbonarium» (Кіеў, 2019), «Dotyk» (Мінск, 2020). Вершы Камароўскага перакладзены на англійскую, польскую, украінскую, шведскую, нарвежскую, эстонскую, італьянскую, рускую мовы. МастацтваЯк мастак працуе ў калажы, акцыянізме, перформансе. Удзельнік выставы «Ciahlicy» (Мінск, 2018). Куратар выстаў «Close borders» (Варшава, 2023), «Pokuć» (Варшава, 2024). Узнагароды
|
Portal di Ensiklopedia Dunia