Архіў Найноўшае ГісторыіАрхіў Найноўшае Гісторыі — беларускае грамадскае навукова-даследчае аб’яднанне, заснаванае ў 1996 годзе Беларускім гуманітарным фондам «Наша Ніва». Праіснаваў прыкладна да пачатку 2000-х гадоў. Мэты
На падставе Архіва створаны фонд беларускага самвыдату, адбываўся запіс вуснай гісторыі, фіксацыя сучаснай гісторыі. Спрабаваў стварыць архіў партыйных дакументаў, друкаванай прадукцыі (адозвы, улёткі, звароты і іншае), фотаздымкаў, прэс-рэлізаў і іншых дакументаў грамадскай дзейнасці ў Беларусі. Частка матэрыялу архіву друкавалася на старонках «Нашай Нівы», на паласе «Шуфляда». На падставе гэтага з’явіўся навукова-архівістычны альманах «Шуфляда»[1]. У Нашай Ніве быў змешчаны «Апытальнік сьведкі найноўшае гісторыі Беларусі», адказы на які друкаваліся ў газеце[2]. Архіў выдаў шэраг кніг і паштовак. Прымаў удзел у падрыхтоўцы міжнароднага «Слоўніка дысідэнтаў 50-80-х гадоў». Архіў супрацоўнічаў з такімі замежнымі арганізацыямі, як: Цэнтр KARTA (Польшча), «Мемориал» (Масква, Санкт-Пецярбург (Расія)), Група па правах чалавека ў Харкаве (Украіна), «Libri Prohibiti» (Чэхія), таварыства «Alianta Civica» (Румынія). Выданні аб’яднання
Цікавыя факты
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia