Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі (1971—1990)
Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі (1971—1990) — каталог выданняў беларускага самвыдату з 1971 па 1990 год. Укладзены Юрасем Лаўрыкам і Ларысай Андросік. Кнігу таксама дапамагалі падрыхтоўваць Алег Дзярновіч, Вацлаў Арэшка, Уладзімір Арлоў, Валер Булгакаў, Міхаіл Баразна, Гальяш Патаповіч. Выдадзены ў Мінску ў 1998 годзе тыражом 500 экзэмпляраў[1]. ЗместАсновай каталога паслужыў збор Юрася Лаўрыка. У ім захоўваецца шмат пазацэнзурных газетаў і часопісаў, якія сістэматызавала Ларыса Андросік. Каталог уключае ў сябе ўсе пазацэнзурныя беларускія выданні, якія былі выяўленыя на 1998 год. Выданні беларускага самвыдату класіфікаваны ў кнізе па загалоўку, звесткам пра рэдакцыю, году выдання, месцу выхаду, фармату, тыражу, інфармацыі пра спосаб выдання, характарыстыцы як самога выдання, так і яго асобных нумароў. Каталог характарызуе перыёдыкі як нацыянал-дэмакратычныя, рэлігійныя, правінцыйныя, літаратурныя выданні. Пэўная ўвага даецца і заходнепалескім перыёдыкам, а таксама сатырычным выданням і «жоўтай прэсе». У кнізе прадстаўлены і выданні, якія выйшлі па-за межамі Беларусі[2]. ВодгукіУ рэцэнзіі, апублікаванай у часопісе «Беларускі гістарычны агляд», адзначаецца, што кніга падзяляе выданні на тыя, якія выйшлі ў 1971—1987 гадах і тыя, якія выйшлі ў 1988—1990 гадах. Большая колькасць выданняў 1988—1990 гадоў у параўнанні з перыёдыкамі папярэдніх гадоў тлумачыцца лібералізацыяй грамадскага жыцця ў Савецкім Саюзе[2]. Сяргей Шыдлоўскі ў рэцэнзіі адзначае, што выданне разбурыла яшчэ адзін міф аб тым, што гісторыя беларускага друку, вольнага ад улады, нібыта скончылася ў 1917 годзе[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia