Арцахскі дзяржаўны ўніверсітэт
Арцахскі дзяржаўны ўніверсітэт (арм. Արցախի պետական համալսարան) — найстарэйшы і найбуйнейшы ўніверсітэт у самаабвешчанай Рэспубліцы Арцах.[1] За сваю амаль 50-гадовую гісторыю Арцахскі дзяржаўны універсітэт выпусціў больш за 20 000 спецыялістаў па 60 спецыяльнасцям. У цяперашні час універсітэт рыхтуе спецыялістаў па 31 спецыяльнасці. Мовамі навучання з’яўляюцца армянская і руская. Універсітэт наладзіў цесную сувязь з іншымі навучальнымі ўстановамі і ўніверсітэтамі Арменіі і іншых краін.[2] ГісторыяЗаснаваны ў 1969 годзе як філіял Азербайджанскага педагагічнага інстытута імя У. І. Леніна. У 1973 годзе ён быў перайменаваны ў Сцепанакертскі Педагагічны інстытут, пазней атрымаў імя 60-годдзя Савецкага Азербайджана. У 1988 годзе ў Сцепанакерцкае аддзяленне Кіраваканскага педінстытута. У 1992 годзе ператвораны ў Арцахскі дзяржаўны універсітэт. У 2023 годзе, пасля расфарміравання НКР універсітэт не пераехаў у Арменію, а быў ліквідаваны. Азербайджанскія ўлады стварылі на яго базе Карабахскі ўніверсітэт[3], які адкрыўся ў верасні 2024 года[4]. Праграма навучання за мяжойУ 2011 годзе пры дапамозе некамерцыйнай арганізацыі Artsakh Development Group, якая дапамагае павышаць інфармаванасць у Злучаных Штатах аб праблемах, якія датычацца Арцаха, універсітэт запусціў праграму навучання за мяжой. Праграма была запушчана сумесна з Каліфарнійскім дзяржаўным універсітэтам на Дамінгуэс-Хілз, каб 12-15 студэнтаў маглі правесці лета ў Арцаху і прайсці курсы па палітыцы, гісторыі і эканоміцы Арцаха і Арменіі.[5] ДаследаванніАрцахскі дзяржаўны ўніверсітэт складаецца з пяці факультэтаў:
Навукоўцы і студэнты Арцахскага універсітэта звычайна займаюцца даследаваннямі ў галіне нацыянальнай бяспекі, палітыкі, сельскагаспадарчых даследаванняў і археалогіі. У 2006 годзе група міжнародных археолагаў пачала праводзіць даследаванні ў вёсцы Азох, дзе ў 1970-х гадах было выяўлена, што тут жывуць старажытныя пасяленцы, у тым ліку неандэртальцы. Армянскія навукоўцы, у тым ліку двое студэнтаў Арцахскага дзяржаўнага ўніверсітэта, былі актыўнымі ўдзельнікамі на працягу ўсяго перыяду даследавання.[6] Установы-партнёры
Літаратура
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia