Аршанскі музей драўлянай скульптуры разьбяра Сямёна Сцяпанавіча Шаўрова
Аршанскі музей драўлянай скульптуры разьбяра Сямёна Сцяпанавіча Шаўрова — філіял Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны. Адкрыты 24 лютага 1992 г. у горадзе Орша ў былым жылым доме беларускага самабытнага майстра разьбы па дрэве С. С. Шаўрова. Філіялам загадвае В. Ф. Мірановіч. Плошча экспазіцыі 34 м². У музеі прадстаўлены асабістыя рэчы, фотаздымкі, дакументы, рабочыя інструменты С. С. Шаўрова. У экспазіцыі знаходзяцца 48 скульптур, якія адлюстроўваюць творчы шлях майстра ад ранніх работ да твораў канца 20 ст. Яго скульптурным кампазіцыям уласцівы дасціпнасць, гратэск і гумар. У іх знайшлі сваё ўвасабленне фальклорныя, літаратурныя, казачныя сюжэты, гераічная партызанская мінуўшчына Беларусі, народны побыт і інш. Пры музеі працуе майстэрня драўлянай скульптуры. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia