Аршанскі этнаграфічны музей «Млын»
Аршанскі этнаграфічны музей «Млын» — філіял Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны. Адкрыты для наведвальнікаў 23 чэрвеня 1995 г. Размяшчаецца ў гістарычным цэнтры Оршы, паміж рэкамі Дняпро і Аршыца, у будынку вадзянога млына (помнік прамысловай архітэктуры пачатку 20 ст.). Загадчыца філіяла В. Ф. Сакалоўская. Структура і экспазіцыяАсноўная мэта канцэпцыі музейнай экспазіцыі – адлюстраванне найбагацейшай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Аршанскага рэгіёна 2-й палавіны 19 – пачатку 20 ст. Размяшчаецца на 2 паверхах. На 1-м знаходзіцца экспазіцыя «Хлеб наш надзённы», на 2-м – выстаўка традыцыйных рамёстваў Аршаншчыны. Прадстаўлены прылады працы земляроба, прыстасаванні для апрацоўкі льну, багатая калекцыя ткацтва, якая ўключае разнастайныя па дэкоры, каларыце і тэхніцы выканання посцілкі, ручнікі і абрусы, камплекты самабытнага аўтэнтычнага беларускага традыцыйнага касцюма, а таксама ганчарныя вырабы, копыскую кафлю, прадметы сучаснага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia