Арэст Адамавіч Кіпрэнскі
Арэст Адамавіч Кіпрэнскі (13 (24) сакавіка 1782 — 5 (17) кастрычніка 1836) — рускі мастак, графік і жывапісец, майстар партрэта. БіяграфіяАрэст Кіпрэнскі, пазашлюбны сын памешчыка А. С. Дзьяканава, нарадзіўся 13 (24) сакавіка 1782 на мызе Няжынскай (в. Нежнава, дзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка, а ў 2012 годзе плануецца ўстаноўка помніка) (паблізу Капор'я, на тэрыторыі цяперашняй Ленінградскай вобласці). Па дакументах быў запісаны ў сям'ю прыгоннага Адама Швальбэ. Атрымаўшы вольную, ў 1788 годзе быў залічаны ў выхаваўчае вучылішча пры пецярбургскай Акадэміі мастацтваў пад прозвішчам Кіпрэнскі. Вучыўся ў акадэміі да 1803 года. Жыў у Маскве (1809 год), Цверы (1811 год), Пецярбургу (1812 год), а ў 1816—1822 і ад 1828 года — у Рыме і Неапалі. У ліпені 1836 Кіпрэнскі ажаніўся з Аннай-Марыяй Фалькучы, для чаго яму папярэдне давялося прыняць каталіцтва. Мастак памёр у Рыме 17 кастрычніка 1836 года ад запалення лёгкіх і быў пахаваны там жа ў царкве Сант-Андрэа-дэле-Фратэ. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia