Астране
Астра́не[1] (трансліт.: Astranie, руск.: Остряне) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Варонаўскага сельсавета. За 10 км на ўсход ад Віцебска, 16 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск. ГісторыяУ сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Рудніцкім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). Вясковыя дзеці наведвалі пачатковую школу ў вёсцы Паддуб’е. У 1930 годзе тут створаны калгас «Прагрэс». Працавала кузня. У 1936 годзе ў вёску пераселены жыхары вёсак Торгашы, Аржалава, Горкі, Гараватка, у 1939 годзе — населеных пунктаў Каспарава, Еськаўшчына. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да сакавіка 1944 года акупіравана гітлераўскімі войскамі, якія ў кастрычніку 1943 года знішчылі 92 двары і забілі 8 мірных жыхароў, 50 вяскоўцаў былі прымусова вывезены ў Германію. З 1944 года да 25 сакавіка 1959 года ў калгасе «Прагрэс». З 16 ліпеня 1954 года ў Варонаўскім сельсавеце. У 1996 годзе ў складзе саўгаса «Вароны» (цэнтр — вёска Паддуб’е). Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia