Лучынаўка
Лучы́наўка[1] (трансліт.: Lučynaŭka, руск.: Лучиновка) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці на аўтадарозе Р21 Віцебск – Лёзна (мяжа з Расійскай Федэрацыяй). Уваходзіць у склад Варонаўскага сельсавета. За 20 км на паўднёвы ўсход ад Віцебска, 25 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск. ГісторыяУ сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Рудніцкім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну ў кастрычніку 1943 года гітлераўскія захопнікі знішчылі вёску (40 двароў) і забілі 17 жыхароў, 60 прымусова вывезлі ў Германію. На франтах загінулі 14 вяскоўцаў, 6 у партызанскай барацьбе. У баях за вызваленне вёскі ў 1943-44 гадах загінулі 119 савецкіх салдат. З 16 ліпеня 1954 года ў Варонаўскім сельсавеце. У 1996 годзе вёска ў складзе калгаса «Запаветы Ільіча». У 2018 годзе вёска ў складзе КСУП «Вароны». Насельніцтва
Памятныя мясціны
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia