Абухава (Віцебскі раён)
Абухава — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці, у складзе Варонаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 11 км на ўсход ад Віцебска, 16 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск. ГісторыяУ канцы XVII ст. вядома як цэнтр маёнтка ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1717 годзе маёнтак (45 сялянскіх душ мужчынскага полу) прыватная ўласнасць Фядоры і Элеаноры Закрэўскіх. У складзе маёнтка тры вёскі: Абухава, Юзыкі і Зайцава — увогуле 12 сялян-гаспадароў, якія мелі па 1/8—1/4 валокі зямлі і плацілі штогод 5—10 злотых чыншу. 1/3 маёнтка ў складзе вёскі Філіпава (22 рэвізскія сялянскія душы мужчынскага полу і 6 гаспадароў-сялян) належала Францу і Канстанціну Хількевічам. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у інкарпаравана ў склад Расійскай імперыі. Уваходзіла ў склад Віцебскага павета Пскоўскай, з 1776 года Полацкай, з 1796 года Беларускай, з 1802 года Віцебскай губерняў. У 1785 годзе сяльцо і вёска. У 1789 маёнтку належала 8273 дзес. 2138 сажняў зямлі. У 1834 у маёнтку 145 рэвізскіх сялянскіх душ. У 1846 прыватная ўласнасць калежскага асэсара і кавалера памешчыка Дз. Заблоцкага, яму належала 6 вёсак (151 рэвізская сялянская душа), конны млын (500 руб.), карчма (200 руб.), фруктовы сад (300 руб.) У 1847 у вёсцы Абухава 6 двароў, 32 жыхары. У 1878 прыватная ўласнасць памешчыцы М. Заблоцкай, якая мела 500 дзес. зямлі. На пачатку XX ст. у Каралёўскай воласці Віцебскага павета і губерні. У 1905 вёскі Абухава-1 (11 двароў, 90 жыхароў) і Абухава-2 (2 двары, 17 жыхароў) належалі Друкаўскаму сельскагаспадарчаму таварыству; маёнтак (25 двароў, 130 жыхароў) належаў мяшчанскаму праўленню, якое мела 250 дзес. зямлі. У 1911 земствам адкрыта школа, навучанне вялося на рускай мове. У 1920 у нацыяналізаваным будынку адкрыта школа 1-й ступені. якую наведвалі дзеці з навакольных вёсак Паляі, Шульцава, Хадулова, Селівоўшчына, Буева, Волкава. Паводле Першага Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 , у вёсцы 19 двароў, 94 жыхары, на хутары 25 двароў, 105 жыхароў. У 1928 у вёсцы дзейнічаў вадзяны млын (10 к. с.). У 1939 у Абухава былі пераселены жыхары вёсак Паўлоўшчына і Філіпава. У час Другой сусветнай вайны на тэрыторыі БССР нямецкія карныя ўлады знішчылі тут 59 двароў і 4 мірных жыхароў. Вывезена ў Германію 15 чал., вярнулася 6. На фронце загінула 12 вяскоўцаў, у партызанах 16. Пасля вайны вёска адбудавалася. Да 22 снежня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Бабініцкага сельсавета[1]. На 1 студзеня 2003 8 двароў, 10 жыхароў. Вёска ў складзе камунальнага ўнітарнага сельгаспрадпрыемства «Вароны». Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia