Асіповіцкая ваенна-аператыўная групаАсіповіцкая ваенна-аператыўная група; Асіповіцкая ВАГ; Ваенна-аператыўная група пры Асіповіцкім падпольным райкоме КП(б)Б — партызанскае злучэнне, якое дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Асіповіцкага, Бабруйскага раёнаў Магілёўскай, Чэрвеньскага, Пухавіцкага раёнаў Мінскай абласцей; таксама назва органа кіраўніцтва гэтым злучэннем. Уваходзіла ў Магілёўскае партызанскае злучэнне. ГісторыяСтвораная ў ліпені 1943 года ў адпаведнасці з пастановай Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б і загадам Магілёўскай (абласной) ваенна-аператыўнай групы на базе 210-га, 211-га, 212-га, 213-га партызанскіх атрадаў расфарміраванай 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады. У ліпені 1943 створаныя 214-ы і 215-ы атрады, у жніўні — 216-ы атрад, у лістападзе 1943 уключаны асобны 309-ы атрад. 28 чэрвеня — 3 ліпеня 1944 ваенна-аператыўная група (1854 партызаны) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру ваенна-аператыўнай групы Мікалаю Піліпавічу Каралёву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Кіраванне ваенна-аператыўнай групыСакратар падпольнага РК КП(б)Б Рыгор Максімавіч Вайцянкоў Камандзіры
Начальнікі штаба
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia