Васіль Васілевіч Глотаў
Васіль Васілевіч Гло́таў[1] (21 красавіка 1913, с. Лістападаўка[2], Варонежская губерня, Расійская імперыя — 30 студзеня 1983) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1]. БіяграфіяЗ пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік баёў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў пад Беластокам[3]. Удзельнік абароны Ваўкавыска ў 1941 годзе[1]. З лютага 1942 палітрук партызанскай роты, выконваючы абавязкі начальніка штаба брыгады, у сакавіку-ліпені 1943 года камісар 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады, потым камандзір, камісар 210-га партызанскага атрада імя Сталіна, у маі-ліпені 1944 камандзір Асіповіцкай ваенна-аператыўнай групы. З 1944 на савецкай і партыйнай працы[1]. З 1945 — інструктар Магілёўскага абкама КПБ, загадчык сектара партыйных органаў, першы сакратар Круглянскага райкама КПБ Магілёўскай вобласці, затым — на партыйнай рабоце ў Валгаградскай і Саратаўскай абласцях[3]. Скончыў ВПШ пры ЦК КПСС у 1957[1]. Памёр у 1983 годзе. Пахаваны на могілках у Прудку[3]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі і медалямі[3]. ПамяцьІмем В. В. Глотава названая вуліца ў г. Асіповічы; у сярэдніх школах № 4 Асіповічаў і в. Жорнаўка Асіповіцкага раёна яму прысвечаны стэнды[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia