1-я Асіповіцкая партызанская брыгада
1-я Асіповіцкая партызанская брыгада — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Асіповіцкага, Бабруйскага, Пухавіцкага, Чэрвеньскага раёнаў Беларускай ССР. ДзейнічалаУ студзені 1943 года камандаванне 210-га партызанскага атрада арганізацыйна аформіла і падпарадкавала свайму кіраўніцтву 211-ы, 212-ы і 213-ы атрады. 12 лютага ў лесе каля в. Усакіна было прынята рашэнне ўпаўнаважанага ЦК КП(б)Б па Магілёўскай вобласці І. М. Кардовіча аб стварэнні 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады. З красавіка уваходзіла ў ваенна-аператыўную групу пры Магілёўскім падпольным абкоме КП(б)Б[1]. Асноўны ўдар партызаны брыгады наносілі на чыгунках Пухавічы — Жлобін, Слуцк — Асіповічы — Магілёў, Вярэйцы — Градзянка. З 6 студзеня па 14 студзеня супраць савецкіх партызан, у т.л. 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады, была праведзена антыпартызанская аперацыя «Франц». Ужо 6 студзеня нямецкія фарміраванні выбілі ахоўную групу Караля (мянушка камандзіра брыгады М. П. Каралёва) з вёскі Каменічы. У ноч на 9 студзеня брыгада апынулася ў акружэнні. Нягледзячы на вельмі цяжкую сітуацыю, партызанам усё ж удалося вырвацца з акружэння праз невялікі пярэсмык у забалочаным лесе паміж вёскамі Трохгранны Дуб — Лядзецкае і адарвацца ад пераследу. Партызаны панеслі цяжкія страты, кінулі абоз, частка байцоў рассеялася[2]. У ліпені 1943 года разбурылі 2 км чыгункі і знішчылі мост на ўчастку Асіповічы — Татарка. Вялі сістэматычныя баі па вызваленню раёна дыслакацыі ад нямецкіх акупацыйных войск, абароне партызанскай зоны. У ліпені ў сувязі са стварэннем Асіповіцкай ваенна-аператыўнай групы брыгада ў складзе 540 чалавек расфарміравана. Камандзіры
Камісары
Начальнікі штаба
Склад (станам на студзень 1943 года)[3]
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia