Атар Васілевіч Тактакішвілі
Атар Васілевіч Тактакішві́лі[2] (груз. ოთარ ვასილის ძე თაქთაქიშვილი; 27 ліпеня 1924 — 21 лютага 1989[3]) — савецкі грузінскі кампазітар, дырыжор, педагог, грамадскі дзеяч. Народны артыст Грузінскай ССР (1961), Народны артыст СССР (1974). Аўтар музыкі Гімна Грузінскай ССР. БіяграфіяНарадзіўся ў Тбілісі. Першапачатковую музычную адукацыю атрымаў у Тбіліскай музычнай школе і музычным вучылішчы. У 1947 годзе скончыў Тбіліскую кансерваторыю, у 1950 годзе — аспірантуру (клас кампазіцыі С. В. Бархударана). З 1947 года выкладаў у Тбіліскай кансерваторыі: выкладчык харавой літаратуры і кіраўнік хору, з 1952 года — паліфаніі і інструментоўкі кансерваторыі, з 1959 года — дацэнт (1959), з 1966 года — прафесар, 1962—1965 гадах — рэктар. У 1947—1952 гадах канцэртмайстар і дырыжор, у 1952—1956 гадах мастацкі кіраўнік Дзяржаўнай харавой капэлы Грузіі. У 1965—1984 гадах Атар Тактакішвілі Міністр культуры Грузінскай ССР. Грамадска-палітычная дзейнасцьЧлен КПСС з 1951 года. Член Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Грузінскай ССР з 1963 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 4, 5 і 11 скліканняў. Дэпутат Вярхоўнага Савета Грузінскай ССР 6—9 скліканняў. Член Камітэта па Ленінскіх прэміях у галіне навукі і мастацтва пры Савеце Міністраў СССР з 1963 года. Сакратар праўлення Саюза кампазітараў СССР з 1957 года. У 1961—1962 гадах — сакратар Саюза кампазітараў Грузінскай ССР. Член Прэзідыума Міжнароднага музычнага савета пры ЮНЕСКА. ТворчасцьНайбольш значныя дасягненні Атара Тактакішвілі оперным, кантатна-аратарыяльным і сімфанічным жанрах. У сваёй творчасці ён абапіраўся на традыцыі рускай і грузінскай музычнай культуры. Сярод твораў кампазітара: оперы «Міндыя» па матывах паэзіі Важа Пшавела (пастаўлена ў 1961 годзе), «Выкраданне Месяца» (1977), «Першае каханне», «Тры жыцці» (1967); араторыя «Па слядах Руставелі» (1964, тэкст І. В. Абашыдзэ), кантата «Гурыйскія песні» (1971); вакальна-сімфанічныя сюіты «Мегрэльскія песні» (1972), «З лірай Цэрэтэлі» (1983); дзве сімфоніі (1949, 1953); сімфанічная паэма «Мцыры» (1956); аднаактавы балет «Харэаграфічная сюіта» (1976); харавы цыкл «Карталінскія напевы»; творы для інструментаў з аркестрам, хоры, рамансы, музыка для тэатраў, кінафільмаў і інш. Аўтар музыкі Гімна Грузінскай ССР, якую напісаў у 1945 годзе яшчэ ў час вучобы ў Тбіліскай кансерваторыі. Узнагароды і званні
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia