Нацыянальны археалагічны музей (Афіны)
Нацыянальны археалагічны музей у Афінах (грэч. Εθνικό Αρχαιολογικό Μουσείο) — найбуйнейшы музей Грэцыі. Яго пастаянная экспазіцыя налічвае звыш 20 тысяч экспанатаў розных эпох[5], прычым калекцыі керамікі і скульптур лічацца аднымі з самых багатых у свеце. Размешчаны музей у цэнтры Афін на вуліцы Патысіян, 44. Гісторыя музея![]() Першы археалагічны музей Грэцыі быў заснаваны ў 1829 годзе на востраве Эгіна па ініцыятыве першага прэзідэнта незалежнай Грэцыі Іааніса Кападыстрыі. Пасля таго, як у 1833 годзе сталіца Грэцыі была перанесена ў Афіны з Нафпліяна, было прынята рашэнне пабудаваць у горадзе новы археалагічны музей. Будаўніцтва па праекце архітэктараў Панагіса Калкаса, Людвіга Лангэ і Эрнста Цылера пачалося ў 1866 годзе. Размяшчэнне экспанатаў пачалося задоўга да заканчэння работ у 1874 годзе, калі было завершана толькі заходняе крыло. Будаўнічыя працы, якія скончыліся толькі 1889 годзе, вяліся на ўчастку зямлі, перададзенай у дар гораду Элені Тасіцай. Фінансавую падтрымку аказалі ўрад краіны, Археалагічнае таварыства Грэцыі і Нікалас Вернардакіс, экспатрыянт з Санкт-Пецярбурга. У 1887 годзе дырэктарам музея прызначаны грэчаскі археолаг Валерыяс Стаіс, адкрывальнік Антыкітэрскага механізму. Пасля яго смерці ў 1926 годзе музей ўзначаліў грэчаскі археолаг Канстанцінас Куруніётыс, які адкрыў старажытныя гарады Эрэтрыю і Пілас. У 1932—1939 гадах да будынка было дабудавана ўсходняе крыло ў два паверхі. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны ўсе экспанаты былі перамешчаныя ў сховішчы самога музея і банка Грэцыі, а таксама ў прыродныя пячоры. Пасля заканчэння вайны ўнутраная прастора музея была перапланіравана. У 1999 годзе ў выніку землетрасення будынак быў сур'ёзна пашкоджаны, пасля чаго музей закрылі на рэканструкцыю. Адкрыццё адбылося напярэдадні Алімпіяды ў чэрвені 2004 года. У 2010 годзе ў археалагічным музеі ўпершыню выстаўлены скульптурны партрэт Мыртыды — 11-гадовай дзяўчынкі, якая жыла ў Афінах у часы Перыкла і памерла ў канцы Пелапанескай вайны падчас аблогі горада спартанцамі, якая справакавала голад і эпідэмію брушнога тыфу[6]. Пастаянная экспазіцыяДагістарычная эпохаКалекцыя складаецца з знаходкі з неалітычных паселішчаў Фесаліі і іншых рэгіёнаў — посуд, статуэткі, упрыгожванні, прылады і зброя, выкананыя з гліны, каменя і косці. Знаходкі датуюцца 6800 — 3300 гадамі да н.э. Таксама прадстаўлены прадметы ранняга і сярэдняга бронзавага веку (адпаведна 3200 — 1900 года да н.э. і 1900—1600 да н.э.). Калекцыя знаходзіцца на першым паверсе музея ў зале № 5. Найбольш значныя экспанаты:
Мікенская культура![]() Калекцыя складаецца з прадметаў позняга бронзавага веку, выяўленых пры раскопках пахаванняў і паселішчаў у Мікенах, Месеніі, Лаконіі, Атыцы і іншых рэгіёнах. Знаходкі датуюцца 1600—1100 гадамі да н.э. Калекцыя знаходзіцца на першым паверсе музея ў залах № 3 і № 4. Найбольш значныя экспанаты:
Кікладская культура![]() Калекцыя складаецца з прадметаў, выяўленых пры раскопках на астравах архіпелага Кіклады. Знаходкі адносяцца да бронзаваму веку і датуюцца 3 — 2 тысячагоддзямі да н.э. Знаходзіцца на першым паверсе музея ў зале № 6. Найбольш значныя экспанаты:
Сантарыні![]() Калекцыя складаецца з прадметаў, выяўленых пры археалагічных раскопках на астравах Сантарыні, у прыватнасці пры раскопках старажытнага горада Акратыры на востраве Тэра, разбуранага падчас вывяржэння вулкана ў XIV стагоддзі да н.э. Знаходзіцца на другім паверсе музея ў зале № 48. Найбольш значныя экспанаты:
СкульптураУ калекцыі прадстаўлены адзіночныя статуі, скульптурныя групы, саркафагі, бюсты і алтары, выяўленыя на тэрыторыі Грэцыі. Скульптуры адносяцца да розных гістарычных эпох і расстаўлены ў храналагічным парадку. Калекцыя знаходзіцца на першым паверсе музея ў залах з № 7 па № 34 (сумарная плошча 4 тысячы кв м). Найбольш значныя экспанаты: ![]()
Кераміка![]() Калекцыя з'яўляецца адной з найбуйнейшых у свеце, ахопліваючы перыяд з XI стагоддзя да н.э. па раманскую эпоху. Знаходзіцца на другім паверсе ў залах з № 49 па № 56. Найбольш значныя экспанаты:
Бронзавыя вырабыКалекцыя з'яўляецца адной з найбагацейшых у свеце, у ёй прадстаўлены не толькі статуі, але і іншыя вырабы з бронзы — зброя, упрыгожванні, посуд, прылады працы, культавыя і пахавальныя рэчы. Знаходзіцца на першым паверсе ў залах з № 36 па № 39. Найбольш значныя экспанаты:
Старажытнасці Егіпта і Блізкага УсходуКалекцыя складаецца пераважна з аб'ектаў, перададзеных у дар музею грэчаскімі экспатрыянтамі з Егіпта і ахоплівае перыяд з V тысячагоддзяда н.э. да IV стагоддзя н.э. Знаходзіцца на першым паверсе ў залах № 40 і № 41. Экспанаты:
![]() Збор Элені СтафатуГэта калекцыя, перададзеная Элені Стафату ў дар музею ў 1957 годзе, складаецца з каля 970 прадметаў грэчаскага мастацтва і ахоплівае перыяд з дагістарычных часоў да XVIII стагоддзя н.э. Выстаўлена на першым паверсе ў зале № 42. У склад калекцыі ўваходзяць сярэбраныя і залатыя ўпрыгожванні, гліняныя і сярэбраныя пасудзіны, статуі, мініяцюры з бронзы, гліны, косці і шкла. Найбольш значныя экспанаты:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia