Багун балотны

Багун балотны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ledum palustre L. (1753)

Сінонімы
Rhododendron tomentosum
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23539
NCBI  49170
EOL  583648
GRIN  t:21721
IPNI  330981-1
TPL  kew-2349893

Багу́н балотны[1][2][3] (Ledum palustre) — від кветкавых раслін сямейства Верасовыя (Ericaceae).

Назва

Народныя назвы: багно, багон[4], бахун[5][6][7], клапоўнік, бор[3][8][9][10][11].

Батанічнае апісанне

Шматгадовазялёны куст вышынёю 30—120 см з прамастойным галінастым сцяблом. Верхавінкі маладых галінак, кветаножкі і лісце знізу ўкрытыя іржава-бурым лямцам. Лісце чаргаванае, лінейна-падоўжанае, на кароткіх чаранках, шчыльнае, скурыстае. Кветкі дробныя, белыя, адурманьвальна-духмяныя, у верхавінкавых парасонападобных шчытках. Плод — сухая шматнасенная каробачка.

Распаўсюджанне

На тэрыторыі Беларусі расце на сфагнавых балотах і ў забалочаных хваёвых лясах, утварае зараснікі.

Выкарыстанне

Лекавая (адхарквальны сродак), інсектыцыдная і меданосная расліна. Мае ў сабе дубільныя і фарбавальныя рэчывы. Ядавіты — гліказіды арбуцін і андрамедатаксін, да 7,5 % эфірнага алею з рэзкім пахам і горкім смакам, які валодае раздражняльным і наркатычным дзеяннем, у значных дозах паралізуе нервовую сістэму.

У лекавых мэтах выкарыстоўваюцца маладыя аблісцелыя верхавінкавыя парасткі з кветкамі[3].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 73. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  3. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 210. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, СПб., 1878
  6. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  7. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  8. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  9. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  10. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914.
  11. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929.

Літаратура

Спасылкі

  • Багульник болотный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya