Балачанка (гарадзішча)
Балачанка — археалагічны помнік, гарадзішча пачатак 1-га тысячагоддзя н.э. каля в. Балачанкі Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. АпісаннеМясцовая назва — Акопы Кацярыны. За 2,5 км на паўднёвы усход ад вёскі Балачанка, на правым беразе ракі Балачанка за 2 км ад яе ўпадзення ў раку Свіслач, у лесе, ва ўрочышчы Дубы. Вышыня над летнім межанным узроўням вады ў рацэ 8—10 м. Пляцоўка амаль прамавугольная, памерам 64 х 35 м, выцягнута з паўночы на поўдзень. Умацавана 3 валамі і равамі. Унутраны вал з паўночнага боку вышынёй да 1 м, з паўднёвага — 0,5 м, сярэдні адпаведна 3 і 2 м, вонкавы — 2 і 0,5 м. Глыбіня равоў 0,5—3,5 м. З паўднёвага боку прасочаны ўваход шырынёй 2 м. Пляцоўка, равы і валы пашкоджаны траншэямі і зямлянкамі часоў 2-й сусветнай вайны, гарадзішча і яго схілы параслі хмызняком і дрэвамі. ДаследаванніАдкрыў і абследаваў ў 1965 годзе Л. Д. Побаль, таксама абследавала ў 1985 годзе Т. С. Бубенька. Культурны пласт каля 0,35 м. Знойдзены шлак, ляпная гладкасценная кераміка, рэшткі штрыхаванага посуду. Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia