Балійская мова
Асаблівасці![]() Балійская мова належыць да балі-сасакскіх моў малайска-палінезійскай групы аўстранезійскай моўнай сям’і. З сярэднявечча знаходзілася пад значным уплывам яванскай мовы, адкуль запазычвалася пераважна лексіка. Старажытнаяванская літаратурная мова каві выкарыстоўваецца ў рэлігійнай практыцы на Балі і цяпер. Для балійскай мовы характэрны вялікая колькасць выбухных зычных (8 з 17) і націск на апошні склад. Вылучаецца шэраг дыялектаў, асабліва моцныя адрозненні ад стандартаў маюць дыялекты дарма лаксана жыхароў суседняга з Балі вострава Пеніда і балі ага, распаўсюджаны ў некаторых горных раёнах Балі. Апошні амаль не зведаў уплыву каві і часам вылучаецца ў асобную мову. ПагрозыУ выніку пашырэння інданезійскай мовы колькасць балійцаў, якія стала размаўляюць на роднай мове ў паўсядзённым жыцці, у наш час паступова скарачаецца. ПісьмоБалійская пісьмовасць каракан на аснове старажытнаіндыйскага пісьма брахмі вядома з XI ст. і шырока ўжываецца і ў нашы дні. Прыклад запісу на каракан: У XX ст. таксама распаўсюдзіўся алфавіт тулісан Балі на аснове лацінкі. Ім карыстаюцца ў школьнай адукацыі і сродках масавай інфармацыі.
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia