Баравыя (Крупскі раён)
Баравы́я[1] (трансліт.: Baravyja, руск.: Боровые) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупскага сельсавета. ГісторыяУ 1873 годзе вёска Сенненскага павета Магілёўскай губерні, 31 двор, 199 жыхароў, у тым ліку 38 мужчын. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Крупскім раёне Барысаўскай, з 18 чэрвеня 1927 года Аршанскай акругі, з 26 ліпеня 1930 года Крупскага раёна, з 20 лютага 1938 года Мінскай вобласці. У 1930 годзе вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Новы лад». У 1941 годзе ў вёсцы 44 двары, 147 жыхароў. У маі 1944 года, у час карнай аперацыі пад назвай «Стракаты дзяцел», якая была праведзена падраздзяленнямі вермахта ў Крупскім раёне, гітлераўцы прымусілі жыхароў вёскі рухацца спераду карнікаў і размініраваць цаной свайго жыцця дарогі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 24 чалавекі. У чэрвені 1944 года калгас адноўлены. З 1950 года вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса імя Кірава, з 1951 года — калгаса імя Леніна. На 1 студзеня 1998 года — 26 гаспадарак, 53 жыхары[2]. Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia