Аляксандр Паўлавіч Ксёндзаў
Аляксандр Паўлавіч Ксёндзаў (18 жніўня 1954, в. Баравыя, Крупскі раён, Мінская вобласць) — беларускі мастак-жывапісец, графік, прафесар БДАМ. Біяграфія1965—1972 — Рэспубліканская школа-інтэрнат па выяўленчаму мастацтву імя Івана Ахрэмчыка. 1972—1978 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, факультэт манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, выкладчыкі — Гаўрыла Вашчанка, Анатоль Бараноўскі. 1980—1984 — творчыя майстэрні жывапісу Акадэміі мастацтваў СССР, выкладчык — Міхаіл Савіцкі. З 1987 — Член Саюза мастакоў СССР. З 1994 выкладаў у Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў, прафесар кафедры жывапісу. 1997 — Гран-пры II міжнароднага сімпозіума імя Марка Шагала, Беларусь. 2003 — Медаль Беларускага саюзу мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве». 2007 — Медаль Францыска Скарыны. Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Траццякоўскай галерэі, калекцыі «Дойчэ-Банка» ў Лейпцыгу (ФРГ), калекцыі барона фон Тобля ў Цюрыху (Швейцарыя) і іншых прыватных сборах Беларусі і замежжа[1]. Мастацкія выставы
КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia