Барысаўскія батарэі
«Барысаўскія батарэі» — абарончае збудаванне ў Барысаве. Рэшткі земляных фартыфікацыйных збудаванняў «Батарэя» з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 2-й катэгорыі. Гісторыя![]() Фартыфікацыйныя работы пачаліся ў Барысаве 24 сакавіка 1812 года. Закладку перадмаставых умацаванняў ажыццяўляў камандзір падпалкоўнік Мікалай Гаўрылавіч Сазонаў , які прыбыў у горад з мінёрнай ротай 2-га Піянернага палка. У дапамогу яму быў накіраваны палкоўнік Аляксандр Іванавіч Грэсер з шэфскай ротай і запаснымі батальёнамі 1-га і 33-га егерскіх палкоў. Працу курыраваў начальнік інжынераў 1-й Заходняй арміі інжынер-генерал-лейтэнанту Хрысціяну Іванавічу Трузсону . Умацаванні ўзводзіліся землянымі, палявога тыпу. Мураванае будаўніцтва не прадугледжвалася[1]. Максімальная «ўмяшчальнасць» умацаванняў меркавалася на ўзроўні 20 000 штыкоў. На флангах размяшчаліся два квадратныя ў плане рэдуты. Іх злучаў рэтраншэмент з бастыёнам у цэнтры і двума паўбастыёнамі. Яшчэ адзін бастыён знаходзіўся перад заднім фронтам умацавання і глядзеў на мост цераз Бярэзіну, дзеля якога ўсё і будавалася[1]. Палевы мост даўжынёй каля 600 метраў з пад’ёмнай часткай для праходу суднаў гэтак жа быў пабудаваны напярэдадні вайны. Ён размяшчаўся там жа, дзе цяпер знаходзіцца пешаходны мост. Маскоўскі тракт, перад выхадам на яго, рабіў пятлю і агінаў узвышша, на якім размяшчалася ўмацаванне (канфігурацыя дарогі захавалася дагэтуль), а за ракой пераходзіў у вуліцу Мінскую (цяпер — вуліца III Інтэрнацыянала)[1]. Да пачатку расійска-французскай вайны грабарскай работы былі блізкія да завяршэння, аднак штатнага гарнізона ўмацаванне не атрымала. Атрад, які быў у распараджэнні Грасера, быў вельмі малалікім, складаючыся з каля 400 чалавек. Да таго ж асноўныя падзеі развіваліся на поўнач ад гэтага месца і ўзнікла пагроза выхаду праціўніка ў тыл. У такім становішчы 11 ліпеня Грасер вырашыў пакінуць пазіцыю і адвесці сваіх людзей у Магілёў. Сыходзячы, атрад Грасера закляпаў і патапіў у рацэ гарматы і спаліў мост[1]. Згадваецца пра тое, што Напалеон у канцы кастрычніка загадаў зрыць умацаванні, але калі працы ў гэтым кірунку і вяліся, то да лістапада 1812 г. далёка не прасунуліся. Мост, наадварот, быў адноўлены французамі[1]. Атака, прадпрынятая Ламбертам 9 (21) лістапада 1812 года суправаджалася агнём толькі дзвюх дванаццацігарматных батарэй, якія істотных разбурэнняў умацаванням не прынеслі[1]. У 1813 годзе тэт-дэ-пон быў дабудаваны. У літаратуры сустракаюцца згадкі пра збудаванне падземных драўляных казармаў, якія пасля вайны выкарыстоўваліся, як сховішчы сабранай на палях французскай амуніцыі і правіянту[1]. ![]() Пасля Венскага кангрэса, з пашырэннем граніц Расійскай імперыі далей на захад, барысаўскія ўмацаванні страцілі сваё значэнне, былі закінуты і паступова асыпаліся і зарасталі. Сярод мясцовага насельніцтва за закінутым аб’ектам замацавалася назва «батарэі», «Чычагаўскія батарэі» ці нават «Напалеонаўскія батарэі»[1]. Найноўшы часУ пачатку XX ст. у выніку пашырэння вёскі Дымкі быў знішчаны забудовай цэнтральны бастыён ў гаржавай частцы[2]. У час савецка-польскай вайны ў 1920 годзе палякі выкарыстоўвалі «батарэі», як артылерыйскую пазіцыю для абстрэлу горада, на саміх умацаваннях гэта ніяк не адбілася. На схілах, звернутых да ракі, з’явіліся акопы[1]. Пастановай СНК БССР гэтыя земляныя збудаванні лічацца помнікам гісторыі[3][4]. ![]() Куды больш «батарэі» пацярпелі ад будаўнікоў. У 1932 годзе ў Барысаў перакінулі 80-ы стралковы полк. Пераезд супаў з перафарміраваннем палка ў 5-ю асобную механізаваную брыгаду. Для размяшчэння новага падраздзялення на «Напалеонаўскіх батарэях» узвялі шэраг будынкаў. Пра гэта ў сваіх мемуарах пісаў маршал Міхаіл Катукоў, які на той момант займаў пасаду кірштаба брыгады. Перад Вялікай Айчыннай вайной тут узвялі бальнічны комплекс, які быў пашыраны ў 1980-я гады[1]. У 1970-х гадах частку крэпасці засыпалі савецкія ваенныя, каб арганізаваць камендатуру і склады. Пры гэтым быў пашкоджаны правы паўбастыён у фронце[2]. У 1980-х гадах пабудавалі шматпавярховы корпус Барысаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, былі зрытыя курціны[2]. У 1985 годзе пастаўлена стэла з надпісам-інфармацыяй[3]:
![]() 14 верасня 2012 года быў зацверджаны праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці[5]. Паводле яго шматпавярховы корпус бальніцы быў прызнаны дысгарманічнай забудовай. У 2020—2022 гадах на тэрыторыі «Батарэі» быў пабудаваны новы дзіцячы шматпрофільны корпус Барысаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Пляцоўка паводле праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці трапляла ў зону рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання, на тэрыторыі якой было дазволена «будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышынёй ад узроўню зямлі да ўзроўню канька даху не больш за дзесяць метраў». Але 5-павярховы новы корпус значна перавышаў абмежаванне ў 10 метраў[6]. Умацаванні працягваюць разбурацца як прыродай (вада размывае курціны) так і людзьмі. Штогод на тэрыторыі "батарэяў" ладзіцца рэканструкцыя баёў бітвы на Бярэзіне[7]. Месца рэпрэсійЧастка збудаванняў была ператворана ў мемарыял пастановай Савета Народных Камісараў БССР ад 1926 г., іншую частку савецкая дзяржбяспека ператварыла ў закрытую тэрыторыю[8]. ![]() Паводле даследаванняў гісторыкаў у гэтай мясцовасці ў 1920-я — 1930-я гг. былі пакараны смерцю ад адной да двух тысяч людзей. Адна з самых маштабных экзекуцый адбылася 3 мая 1933 г. пасля таго, як было падаўлена паўстанне, якое было выклікана голадам, які ўзнік у выніку правядзення калектывізацыі. Савецкая дзяржбяспека расстраляла тады больш за трыста яго ўдзельнікаў[8]. Паводле даследчыка Юркі Віцьбіча трупы закопвалі ў роў. Пасля нападу Германіі на Савецкі Саюз, які адбыўся летам 1941 г., мясцовасць спусцела, а пра магілы забыліся[8]. У часы незалежнасці мясцовыя дэмакраты штогод на Дзяды спрабавалі ладзіць на Батарэях памятныя мерапрыемствы[9]. У дзень памяці продкаў 2 лістапада 2001 г. на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Батарэя» моладзевым рухам «Зубр» быў усталяваны Крыж памяці пакутнікам за Беларусь. Чатырохметровы бярозавы крыж быў знішчаны невядомымі ў ноч з 29 на 30 мая 2003 г., але і да гэтага ён шмат разоў быў пашкоджаны[8]. Крыжы ставіліся і ў наступныя гады, але іх пастаянна знішчалі. 2 лістапада 2006 года прадстаўнікамі мясцовай дэмакратычнай апазіцыі, моладзевых і грамадскіх арганізацый быў пастаўлены новы крыж, які вырабіў мясцовы зубровец Міхась Кандрашоў[10]. 23 мая 2008 года грамадскасцю быў усталяваны крыж Юрку Монічу, які ў 1920‑1930-х гадах узначальваў антыбальшавіцкі супраціў на Барысаўшчыне[11]. За ўсталяванне крыжа на 15 сутак былі арыштаваныя палітык Вячаслаў Сіўчык і журналіст Віктар Хурсік[9]. Ужо 30 мая абодва крыжы былі спілаваныя, паводле словаў лідара мясцовай суполкі Партыі БНФ Сяргея Салаша гэта зрабілі супрацоўнікі УП «Жыллё»[9]. СтруктураКрэпасць кантралявала масты праз Бярэзіну, закрывала праход на Барысаў і далей на Маскву з боку Мінска. Прызначэння свайго не выконвала, бо ўмацаванні было проста абысці з флангаў ва Ухалодзе, Вялікім Стахаве, Бытчы, Студзенцы, дзе былі старажытныя конныя пераправы праз раку[2]. Фронтам крэпасць разгорнута да Мінска, пабудавана ў выглядзе кронверка — цэнтральны бастыён і два флангавыя паўбастыёны. Гаржавая частка разгорнута да Бярэзіны, пабудавана таксама ў выглядзе кронверка. На флангах крэпасці пабудаваны два рэдуты. Перад курцінамі фартэцыі выкапаны глыбокія равы з гласісам[2]. Даўжыня лініі гласіса каля 1,97 км. Плошча фартэцыі ў межах гласіса каля 201940 кв.м[2]. На 2021 год знішчаныя і пашкоджаныя элементы крэпасці[2]:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia