Вулька Гарадзішчанская
Ву́лька Гарадзі́шчанская[1] (трансліт.: Vuĺka Haradziščanskaja, руск.: Вулька Городищенская) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. ГісторыяЗ 1667 года вёска адносілася да Гарадзішчанскага бенедыктынскага кляштара. У канцы XIX стагоддзя пражывала 160 чалавек, пераважна дваранскага паходжання. На паўночным усходзе ад паселішча ў лесе знаходзілася капліца, у вёсцы — царква (не захаваліся). Прыблізна ў ноч з 23 на 24 чэрвеня 1941 года за 2—3 кілямэтры ад вёскі, у лесе, супрацоўнікі НКУС звязалі паміж сабой калючым дротам 53 вязні[2] з пінскай турмы і закапалі жыўцом. Трагедыю на ўласныя вочы пабачыў вясковец, які па прыходзе нацыстаў распавёў ім пра тое, што бачыў у лесе[3][4]. 12 ліпеня 1941 года пры прысутнасці ўрачоў, мясцовых жыхароў і немцаў прайшла эксгумацыя. Словы вяскоўца аказаліся праўдай. 2 лістапада 1991 года тут быў усталяваны крыж. Да Другой сусветнай вайны ў вёсцы было 202 двары і 731 жыхар. У чэрвені 1943 года фашысты знішчылі 174 двары, расстралялі 275 чалавек. Насельніцтва
Славутасці
Асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia