Шчакатоўскі лес

Шчакато́ўскі лес або Кантакузаўскі лес, «Лес смерці»Навабеліцкі лес[1], 9-ы км Чарнігаўскай шашы, таксама ўрочышчы Тры Слупы і Баркі — месца пахавання ахвяр масавага тэрору ў лясным масіве паблізу Гомеля, абапал аўтамабільнай дарогі M8 у бок Чарнігава.

Гісторыя

Паводле сведчанняў жыхароў навакольных паселішч, сабраных грамадскімі актывістамі і журналістамі Кастусём Жукоўскім, Аленай Германовіч і Паўлюком Міцкевічам[2], у 1937 годзе ў гэтым месцы НКУС здзяйсняў расстрэлы людзей, у тым ліку жыхароў Чарнігаўскай вобласці, якіх прывозілі начамі[3]. У пачатку 1990-х гадоў Гомельская абласная пракуратура распачала праверку гэтага факту, экспертыза знойдзеных чалавечых рэшткаў, гільз, фрагментаў вопраткі і абутку вызначыла, што пахаванні здзейснены ў даваенны час.

У маі — чэрвені 2007 года Кастусь Жукоўскі даведаўся, што ў Шчакатоўскім лесе, за 2 км ад даследаванага месца рэпрэсій, мясцовыя жыхары таксама не раз знаходзілі рэшткі людзей[4]. Неўзабаве, раскопкі на гэтым месцы безгалосна пачаў 52-і пошукавы батальён[5]. Жукоўскі разам з Андрэем Мельнікавым знайшлі месца раскопак з рэшткамі людзей, абутак гільзы і кулі, усё гэта сфатаграфавалі, а пасля на месца раскопак запрасілі незалежных журналістаў — Алену Германовіч, Анатоля Гатоўчыца, Паўлюка Міцкевіча і іншых.

Актывісты і журналісты правялі незалежнае расследаванне — апыталі жыхароў навакольных вёсак, паказалі знойдзеныя рэчы экспертам і гісторыкам, а таксама запрасілі на месца раскопак прадстаўніка лясгаса, які распавёў, што лес, дзе праводзіліся раскопкі, быў пасаджаны да вайны. Рэшткі людзей былі ў асноўным пад карэннем дрэў, на думку актывістаў гэта сведчыць, што людзей расстралялі да таго як лес быў пасаджаны. Кастусь Жукоўскі зрабіў запыт у ваенкамат і іншыя органы дзяржаўнага кіравання пра вынікі раскопак. Па выніках раскопак абвясцілі, што ў могільніках пахаваныя ахвяры нацысцкіх акупантаў, расстраляныя падчас Другой сусветнай вайны, але судмедэкспертыза не дала заключэння наконт узросту пахаванняў і не зрабіла высноў пра кулі.

«Гэта было ў 37-м годзе. Гэта людзі, расстраляныя ў часе рэпрэсій. Гэта нашы бацькі, і на нашых бацьках пасадзілі лес і хочуць закрыць гэта ўсё», — сведчыла старая жыхарка суседняй вёскі.

У 2016 годзе пытанне пра месца пахаванне актуалізавалася з прычыны планаў забудовы гэтай тэрыторыі.[6]

У 2021 годзе Генеральная пракуратура Беларусі правяла абследаванне ляснога масіву, было выяўлена 34 месцы пахавання — ямы з касцявымі рэшткамі. З 6.10.2021 да 23.11.2021 года праведзены раскопкі, падчас іх выняты рэшткі не меней за 400 чалавек. Вынятыя шматлікія прадметы ўжытку, асабістыя рэчы загінулых (фрагменты грабянцоў, ключы, манеты, цывільны абутак, гузікі), сведчаць, што ахвярамі былі цывільныя грамадзяне. Таксама былі выняты «гільзы і кулі германскай вінтоўкі Маўзер» і абойма да германскай вінтоўкі Маўзер, што сведчыць пра расстрэлы менавіта на месцы. Паводле звестак, Генеральнай пракуратуры, маркіроўка на гільзах дазваляе вызначыць час выпуску патронаў як 1942—1943 гады. Паводле версіі Генеральнай пракуратуры, людзей спачатку збіралі ў спецыяльны лагер у гомельскім прадмесці Манастырка, затым партыямі вывозілі ў Навабеліцкі лес і расстрэльвалі, «расстрэлы ў вялікай сакрэтнасці здзяйснялі толькі германскія, спецыяльныя айнзацгрупы», масавы характар ​​расстрэлы цывільных савецкіх грамадзян мелі ў кастрычніку-лістападзе 1941 года.[1]

Такім чынам, ёсць дзве версіі пахаванняў.

Памяць

Гомельскія грамадскія актывісты ўсталёўваюць у лесе мемарыяльныя крыжы ў памяць расстраляных.

6 лістапада 2010 года сябры партыі БХД у памяць пакутнікаў Беларусі ўсталявалі яшчэ адзін крыж. Мемарыяльны знак сімвалічна вырашана было несці на плячах доўгай дарогай — на 9-ы кіламетр праз увесь горад. Праз тры дні планавалася асвяціць крыж, для гэтага на месца запрасілі праваслаўнага святара. Аднак, прыйшоўшы на запланаваную імшу 9 лістапада, актывісты і святар не знайшлі мемарыяльнага знаку. Расшукалі яго за сотню метраў у засмечанай лесапаласе, пераўсталявалі і асвяцілі.

Крыніцы

  1. а б Академия управления при Президенте Республики Беларусь. О геноциде белорусского народа в годы Великой Отечественной войны : Материалы подготовлены Академией управления при Президенте Республики Беларусь на основе сведений Генеральной прокуратуры Республики Беларусь, Министерства обороны Республики Беларусь, материалов БелТА и «СБ. Беларусь сегодня». minsk.gov.by. Минский городской исполнительный комитет (5 мая 2022).
  2. В Гомеле снят любительский документальный фильм о расстрелах в годы сталинизма | БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ (руск.). naviny.by. Праверана 2 мая 2025.
  3. Месцы памяці… 2011, pp. 253–254.
  4. Уласенка, Таццяна. Гомельскія Курапаты . Новы Час (21 студзеня 2011). Праверана 2 мая 2025.
  5. Грамадзкасьць: уключыце навукоўцаў у склад камісіі па раскопках ва ўрочышчах Тры Слупы і Баркі . Наша Ніва (10 ліпеня 2007). Праверана 2 мая 2025.
  6. Гомельскія Курапаты: 10 км усеяна трупамі. Цяпер тут будзе жылы мікрараён . Новы Час (3 сакавіка 2017). Праверана 2 мая 2025.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya