Барыс Аляксандравіч Семілетаў
Барыс Аляксандравіч Семілетаў (нар. 30 верасня 1956, г. Мінск) — беларускі манументальна-дэкаратыўнага і прыкладнога мастацтва, жывапісец. БіяграфіяСын мастака Аляксандра Семілетава. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1983 годзе. Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1983 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года. Жыве ў г. Мінску. ТворчасцьПрацуе ў манументальна-дэкаратыўным і прыкладным мастацтве, а таксама ў станковым жывапісе ў жанры карціны. Асноўныя творы: роспіс «Спадчына» ў саўгасе-камбінаце «Белавежскі» Брэсцкай вобласці; габелен «Сутыкненне»; палотны «Партрэт сучасніцы», «Месца былых баёў», «Ахвярапрынашэнне», «МойМінск», «Зацьменне», «Лёс», «Разам з адлюстраваным сонцам»; дыптых «Дарогі». Творы знаходзяцца ў фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску. Сям’яУ шлюбе з мастачкай Ларысай Мележ, малодшай дачкой пісьменніка Івана Мележа. Бацька мастака Івана Семілетава[2]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia