Барыс Віктаравіч Кавалеўскі

Барыс Віктаравіч Кавалеўскі
Нараджэнне 24 сакавіка 1963(1963-03-24) (62 гады)
Адукацыя
Месца працы

Барыс Віктаравіч Кавалеўскі (нар. 24 сакавіка 1963, с. Інгіры Зугдзідскага раёна Грузіі) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Біяграфія

Скончыў Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны тэхнікум, Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.

Працоўную дзейнасць пачаў электраманцёрам па рамонце электраабсталявання чацвёртага разраду Аршанскага завода лёгкага машынабудавання. Быў электраманцёрам па рамонце абсталявання чацвёртага разраду, інжынерам-канструктарам аддзела галоўнага энергетыка вытворчага аб’яднання «Інтэграл», інжынерам аддзела інжынернай падрыхтоўкі і камплектацыі трэста «Магілёўводбуд», электраманцёрам пятага разраду энергасілавога цэха, інжынерам-канструктарам, інжынерам па арганізацыі, эксплуатацыі і рамонце, інжынерам, вядучым інжынерам па арганізацыі, эксплуатацыі і рамонце другой катэгорыі, начальнікам бюро аддзела галоўнага энергетыка Магілёўскага ліфтабудаўнічага завода, намеснікам начальніка аддзела маркетынгу, начальнікам аддзела маркетынгу, начальнікам упраўлення па маркетынгу і падрыхтоўцы графікаў вытворчасці, начальнікам упраўлення па маркетынгу і дагаворнай рабоце, начальнікам упраўлення па маркетынгу рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання», генеральным дырэктарам вытворчага аб’яднання «Магілёўліфтмаш» — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання».

Генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya