Барыс Германавіч Скабло
Барыс Германавіч Скабло́[1] (руск.: Борис Германович Скобло; 13 красавіка 1923 — 15 чэрвеня 1999) — віяланчэліст і педагог, прафесар (1984). БіяграфіяНарадзіўся ў Самары. У 1939 годзе скончыў музычную школу[2]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1949 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю. У 1949—1979 гадах канцэртмайстар групы віяланчэляў Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра БССР. Адначасова ў 1949—1955 гадах удзельнік струннага квартэта і фартэпіяннага трыа Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Выкладаў у музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі з 1952 года, з 1963 года — у кансерваторыі. У 1987—1998 гадах Б. М. Скабло прафесар Расійскай акадэміі музыкі ў Маскве. ТворчасцьЗаймаўся ўдасканальваннем жанра струннага дуэта. Першы выканаўца многіх твораў беларускіх кампазітараў (С. Акскава, М. Аладава, А. Багатырова і інш)[1]. Выконваў творы рускай музычнай класікі. Аўтар метадычных падручнікаў. Узнагароды і званні
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia