Анатоль Васільевіч Багатыроў
Анато́ль Васі́льевіч Багатыро́ў (13 жніўня 1913, Віцебск — 13 верасня 2003, Мінск) — беларускі савецкі кампазітар, педагог і грамадскі дзеяч[3]. Заслужаны артыст Беларусі (1940). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі(1944). Прафесар (1960). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1969). Народны артыст РСФСР (1981). Народны артыст БССР (1968)[4]. Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1941). Ганаровы грамадзянін Віцебска (2002).[5] БіяграфіяЗакончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара В. А. Залатарова ў 1937[3]. З 1948 года выкладчык кампазіцыі ў Беларускай акадэміі музыкі[3], у 1948—1962 гады яе рэктар[3]. У 1938—1949 гадах старшыня праўлення СК БССР[3]. Дэпутат ВС БССР (1938—1959)[3]. А. В. Багатыроў памёр 19 верасня 2003 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. ТворчасцьНалежаў да першага пакалення беларускіх кампазітараў, творчасць якіх фарміравалася ў рэчышчы савецкага музычнага мастацтва. Кампазітарскаму мысленню Багатырова ўласцівыя шырокі дыяпазон вобразнага мыслення, схільнасць да ўвасаблення глыбока жыццёвых канцэпцый, дэмакратычная накіраванасць[3]. Тэмы сучаснасці, гуманістычнай ідэі ўвасоблены ў музыцы Багатырова яснай, пераканаўчай музычнай мовай, заснаванай на беларускай народнай песеннасці. Нацыянальныя рысы выяўляюцца ў мэласе, рытміцы, ладавых формах. Музыкальная тканіна твораў звычайна прасякнута развітымі меладычнымі ўтварэннямі, якія фарміруюць поліфанізаваную фактуру. Для твораў характэрна працяглае дынамічнае развіццё тэматычнага матэрыялу, вытокі якога знаходзяцца ў фальклорных жанрах (балада, жніўныя песні і інш.). Анатоль Багатыроў — адзін з заснавальнікаў нацыянальнай беларускай оперы[3]. Ён значна ўзбагаціў жанры кантаты, хору а капэла, раманса ў беларускай музыцы[3]. Багатырова лічаць заснавальнікам беларускай нацыянальнай кампазітарскай школы[6]. На словы Тараса Шаўчэнкі напісаў змяшаны хор без суправаджэння «Сонца заходзіць» (1964), цыкл рамансаў для голасу з фартэпіяна «Пастаўлю хату» (1961), «І шырокую даліну», «Агні гараць», «Ад сяла да сяла» (з паэмы «Гайдамакі»), «Вішнёвы садок каля дома» — усё на ўкраінскія тэксты (1964)[7]. Творчай манеры ўласцівая эпічнасць выказвання. Узнёслая філасофская лірыка, псіхалагічная паглыбленасць характэрныя для камерна-інструментальнай і камерна-вакальнай творчасці Багатырова. Хорам і апрацоўкам народных песень уласцівая выразная кантылена, заснаваная на народна-песенных прынцыпах развіцця[4]. Асноўныя творыСярод твораў А. В. Багатырова вялікая колькасць сачыненняў у розных жанрах[3]: Оперы
Для салістаў, хору і сімфанічнага аркестраАраторыя «Бітва за Беларусь» кантаты:
Камерна-інструментальныя творы
ВучніА. Багатыроў — буйны педагог, які на працягу больш чым 50 гадоў вёў клас кампазіцыі ў Беларускай Акадэміі музыкі. Ён выхаваў цэлую плеяду беларускіх кампазітараў. Сярод вучняў А. Багатырова — народныя артысты СССР, народныя артысты Рэспублікі Беларусь, заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларусі лаўрэаты Дзяржаўных прэмій, лаўрэаты ўсесаюзных і рэспубліканскіх конкурсаў — Я. Глебаў, І. Лучанок, Г. Вагнер, Ю. Семяняка, Д. Смольскі, С. Картэс, А. Мдзівані, Р. Сурус, Э. Тырманд, У. Буднік, В. Войцік, У. Солтан, Л. Захлеўны, М. Літвін, Э. Казачкоў, А. Хадоска, П. Альхімовіч, Л. Мурашка і іншыя[8]. Анатоль Багатыроў і Янка КупалаА. Багатароў пазнаёміўся з Я. Купалам у снежні 1934 года на вечарыне-канцэрце беларускай музыкі ў Доме пісьменнікаў. Купала зацікавіўся аўтарскім выкананнем на фартэпіяна «Варыяцый» на тэму беларускай народнай песні і запрасіў кампазітара дамоў. На тэксты вершаў «Восень» і «Сонцу», якія Купала падараваў пад час сустрэчы, А. Багатыроў напісаў рамансы. Наведваў дом Купалы, сустракаўся з ім у Доме пісьменнікаў і на творчых вечарынах. У дакладзе «Айчынная вайна і беларуская інтэлігенцыя» на сесіі АН БССР за некалькі месяцаў да сваёй гібелі (Казань, 12 сакавіка 1942 года) Купала гаварыў пра майстэрства Багатырова ў апрацоўцы народнай музыкі і поспех яго оперы «У пушчах Палесся». Напісаў шматлікія хоры на вершы Я. Купалы. Аўтар успамінаў пра Купалу (часопіс «Полымя», 1982, № 6)[9]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia