Мікалай Ільіч Аладаў
Мікала́й Ільі́ч Ала́даў (1890, Санкт-Пецярбург — 4 лютага 1972) — беларускі савецкі кампазітар, педагог[4]. Народны артыст Беларусі (1955)[5]. Жонка — Алена Васільеўна Аладава, сын — Вальмен Мікалаевіч Аладаў. БіяграфіяУ 1910 у Мікалай Аладаў скончыў навучанне ў Пецярбургскай кансерваторыі экстэрнам. З 1923 выкладае ў Дзяржаўным інстытуце музычнай культуры ў Маскве. У Мінску з 1924 года, адзін з арганізатараў Беларускай кансерваторыі, у 1944—1948 яе рэктар, прафесар. Уваходзіў у склад Беларускай песеннай камісіі[5]. У гады вайны, з 1941 па 1944, выкладаў у Саратаўскай кансерваторыі[6]. Імем М. Аладава названая музычная школа ў Мінску, усталяваная мемарыяльная дошка[5]. ТворчасцьАдзін з заснавальнікаў сімфанічнага, кантатнага, харавога, камерна-інструментальнага і камерна-вакальнага жанраў беларускай музыкі[5]. Аўтар оперы «Андрэй Касцень» (1947), камічнай оперы «Тарас на Парнасе» (1927), кантаты «Над ракой Арэсай» і інш., дзесяці сімфоній, вакальных цыклаў на вершы Я. Купалы, М. А. Багдановіча, М. Танка, іншых музычных твораў[4][5]. Узнагароды і прэміі
У мастацтве
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia