Барыс Паўлавіч Беляжэнка
Барыс Паўлавіч Беляжэнка (Беліжэнка; нар. 5 чэрвеня 1937, в. Промыслы, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць — 14 ліпеня 2016) — беларускі паэт, журналіст. БіяграфіяНарадзіўся 5 чэрвеня 1937 года ў вёсцы Промыслы Бешанковіцкага раёна[1]. Пасля заканчэння школы працаваў у 1955—1957 гадах старшым піянерважатым Навікоўскай сярэдняй школы Шумілінскага раёна. У 1957—1958 гг. служыў на Балтыйскім ваенна-марскім флоце. Пасля настаўнічаў, быў дырэктарам Дома піянераў і школьнікаў, супрацоўнікам бешанковіцкай раённай газеты «Зара», сакратаром партыйнай арганізацыі калгаса «Герой працы», інструктарам райкама партыі, дырэктарам Пуськаўскай васьмігодкі[1]. У 1965 г. скончыў завочна філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1965—1967 гг. загадваў Чашніцкім райана. У 1967—1968 гг. працаваў намеснікам старшыні Чашніцкага райвыканкама. У 1970 г. скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу. З 1970 г. інструктар, з 1972 г. лектар, а з 1975 г. загадчык сектара друку, тэлебачання і радыё Віцебскага абкама КПБ. У 1980—1986 гг. быў загадчыкам аддзела абласной газеты «Віцебскі рабочы»[1]. Сябра Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1979 года[1]. Член Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі[2]. Памёр 14 ліпеня 2016 года. Памёр і пахаваны, верагодна, Віцебску[1]. ТворчасцьДрукаваўся з 1958 года. Выдаў зборнікі вершаў «Крыгалом» (1973), «Жытнёвае поле» (1977). Асноўныя тэмы твораў — любоў да роднага краю, праблемы грамадскага жыцця сучаснікаў, мужнасць народных мсціўцаў у Вялікую Айчынную вайну. Аўтар аповесці-дэтэктыва «Каляровыя фотакарткі» (1988), вянка санетаў «Вышыня» (1974), паэмы «Свята пумы» (1977), гумарэсак, песень, тэксту кантаты «Памяць роднага горада» (1974, музыка Я. Касалапава) і інш. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia