Бачэйкаўскі сельсавет
Бачэ́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2008 года вёска) Бачэйкава. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бешанковіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Чашніцкага раёна, з 25 ліпеня 1931 года — Бешанковіцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1957 года ў склад сельсавета з Сокараўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Двор Нізгалава, Жалезкі, Заручэўе, Нізгалава і Скакуноўшчына)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 30 населеных пунктаў[2]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1511 чалавек[3], з іх 93,5 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 0,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1062 чалавекі[5]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia