Батчынскі сельсавет
Ба́тчынскі сельсавет (руск.: Батчинский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Батчы. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 4 верасня 1972 года ў склад сельсавета з Пецькаўскага сельсавета пералічаны пасёлак Фруктовы[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 12 населеных пунктаў[2]. Батчынскаму сельсавету адміністрацыйна падпарадкавана 12 населеных пунктаў: аграгарадок Батчы, вёскі Агароднікі, Андронава, Батчы, Гуцкі, Літвінкі, Мазічы, Мельнікі, Паляцічы, Чаравачыцы, Шыповічы ды два пасёлкі — Птушкафабрыка і Фруктовы. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3003 чалавекі[3], з іх 88,3 % — беларусы, 6,3 % — украінцы, 4,4 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 2912 чалавек[5]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia