Сцяпанкаўскі сельсавет
Сцяпа́нкаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Сцяпанкі. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Камянецкага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Кобрынскага раёна. З 4 студзеня 1965 года сельсавет у складзе 13 населеных пунктаў (Алізараў Стаў, Горкі, Грабаўцы, Жыцін, Канатопы, Лойкі, Малыя Сяхновічы, Меляшы, Падрэчча, Сенькавічы, Сцяпанкі, Хмялёўка і Шпіталі) у складзе Брэсцкага раёна, 5 населеных пунктаў сельсавета (Арэпічы, Вярхі, Налезнікі, Рэчыца і Селішчы) перададзены ў склад Крыўлянскага сельсавета Кобрынскага раёна[1]. 31 сакавіка 1965 года вёскі Арэпічы, Вярхі, Налезнікі, Рэчыца і Селішчы вернуты ў склад сельсавета[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 18 населеных пунктаў[3]. 19 жніўня 1985 года вёска Сенькавічы перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Жабінкаўскага гарсавета[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1185 чалавек[5], з іх 83,6 % — беларусы, 9,3 % — украінцы, 5,2 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 1022 чалавекі[7]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia