Восаўскі сельсавет (Кобрынскі раён)
Во́саўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Воса. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзівінскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Маларыцкага раёна. З 25 снежня 1962 года ў Кобрынскім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 12 населеных пунктаў[1]. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Дзівінскага сельсавета[2]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 647 чалавек[3], з іх 89,0 % — беларусы, 7,1 % — украінцы[4]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: Барысаўка, Воса, Клятышча, Пералессе. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia