Баханскі сельсавет (Слаўгарадскі раён)
Баха́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Бахань. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Журавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Быхаўскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года перайменаваны ў Журавіцкі раён. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. З 31 сакавіка 1958 года ў складзе Слаўгарадскага раёна[1]. 30 лістапада 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вяліказімніцкага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Быхаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Слаўгарадскага раёна. У 1977 годзе скасаваны пасёлак Паленава[3]. 24 чэрвеня 1992 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Свенскага сельсавета. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia