Вяліказімніцкі сельсавет
Вяліказімні́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікая Зімніца. Утвораны 20 жніўня 1924 года як Вяліказімніцкі (Зімніцкі, Малазімніцкі) сельсавет у складзе Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Журавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Быхаўскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года перайменаваны ў Журавіцкі раён. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. 29 чэрвеня 1957 года ў склад Журавіцкага сельсавета Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці перададзены 4 населеныя пункты (Блюеў, Драгунск, Міхалаўка і Прылепаўка)[1]. З 31 сакавіка 1958 года ў складзе Слаўгарадскага раёна[2]. 30 лістапада 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Баханскага сельсавета[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia