Свенскі сельсавет
Све́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Свенск. Утвораны 30 лістапада 1961 года ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Прудоцкага і Рэкценскага сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Быхаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Слаўгарадскага раёна. У 1977 годзе скасаваны пасёлак Крыніца[2]. 24 чэрвеня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Баханскага сельсавета. 26 лютага 2002 года скасавана вёска Бахань, 10 снежня 2009 года — пасёлак Сасновіца[3]. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Васькавіцкага сельсавета перададзены вёскі Бязуевічы і Церахоўка[4]. 29 снежня 2015 года скасаваны пасёлак Дальні[5]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2019 чалавек[6], з іх 97,0 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 0,4 % — украінцы[7]. Станам на 2011 год у сельсавеце налічвалася 919 двароў, 2185 жыхароў. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 1581 чалавек[8]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia