Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клічаўскага раёна Бабруйскай акругіБССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клічаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Запольскага і Усохскага сельсаветаў, у склад Любоніцкага сельсаветаКіраўскага раёна перададзена вёска Ігнацоўка[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Клічаўскага раёна. У 1977 годзе скасаваны хутар Макаўе[2], 23 снежня 2021 года — хутар Сотнае[3].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1791 чалавек[4], з іх 94,6 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1460 чалавек[6].
Склад
У склад сельсавета ўваходзяць 20 населеных пунктаў (2009 г., 2019 г.):
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:
Сотнае — хутар.
Вядомыя асобы
Іван Вітальевіч Гушчын (1934—1938) — доктар юрыдычных навук (1988), прафесар, нарадзіўся ў вёсцы Стары Спор.
Аркадзь Антонавіч Смоліч (1891—1938) — дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, вучоны ў галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, картаграфіі, геаграфіі, прафесар (1927), нарадзіўся ў вёсцы Бацэвічы.
Зноскі
↑Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
↑Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (Т.2). С. 362—363.
Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. –592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2. С. 335—336.