Доўгаўскі сельсавет (Клічаўскі раён)
До́ўгаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Доўгае. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года як Доўгаўскі (Даўжанскі) сельсавет у складзе Чачэвіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэвіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Клічаўскага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дубенскага сельсавета[1], 21 кастрычніка 1960 года — тэрыторыя скасаванага Ядрына-Слабадскога сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Клічаўскага раёна. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Ганчанскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Аляксандраўка, Малінне, Свёкрава і Сіманаўка)[3]. 28 верасня 2015 года ў склад сельсавета з Патоцкага сельсавета перададзена вёска Жалезная Баравіна[4], 13 красавіка 2018 года — перададзены 11 населеных пунктаў (пасёлак Ганчанскі, вёскі Бабоўка, Вонічы, Гонча, Драні, Мяжное, Падгор’е, Падстружжа, Рагі, Развадава і Тачышча)[5]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 875 чалавек[6], з іх 93,7 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (34 населеныя пункты) — 831 чалавек[8]. СкладУ склад сельсавета ўваходзяць 34 населеныя пункты:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia