Патоцкі сельсавет
Пато́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Клічаў (не ўваходзіць у склад). ГісторыяУтвораны 10 ліпеня 1939 года як Дзмітраўскі сельсавет у складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР з часткі скасаванага Клічаўскага сельсавета. Цэнтр — вёска Дзмітраўка. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Уладзіміраўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Клічаўскага раёна. 19 жніўня 1966 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Патока, сельсавет перайменаваны ў Патоцкі[2]. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Клічаўскага гарсавета перададзены 14 населеных пунктаў (вёскі Бёрда, Ваевічы, Восаў, Дзмітраўка, Іванаўка, Кавяза, Канстантоў, Клічаўскія Пасёлкі, Лаззё, Палосы, Паплавы, Перасопня, Рубеж і Стаялава), таксама ў склад сельсавета з Нясяцкага сельсавета перададзена вёска Турэц[3]. 24 жніўня 2010 года цэнтр сельсавета перанесены ў горад Клічаў[4]. 21 снежня 2011 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ганчанскага сельсавета (13 населеных пунктаў: пасёлак Ганчанскі, вёскі Бабоўка, Баркі, Гонча, Драні, Жалезная Баравіна, Жэрдзішча, Мяжное, Падстружжа, Рагі, Тачышча, Убалацце і Хрэлева)[5]. 23 снежня 2011 года скасавана вёска Жэрдзішча[6]. 28 верасня 2015 года ў склад Доўгаўскага сельсавета перададзена вёска Жалезная Баравіна[7], 13 красавіка 2018 года — яшчэ 11 населеных пунктаў (пасёлак Ганчанскі, вёскі Бабоўка, Вонічы, Гонча, Драні, Мяжное, Падгор’е, Падстружжа, Рагі, Развадава і Тачышча)[8]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 695 чалавек[9], з іх 95,3 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,7 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года (29 населеных пунктаў) — 1601 чалавек[11]. СкладУ склад сельсавета ўваходзяць 29 населеных пунктаў:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia