Беларуская граматыка Тарашкевіча (1929)
«Беларуская граматыка для школ» — школьная граматыка беларускай мовы, апрацаваная Б. Тарашкевічам (1928) і выдадзеная ў Вільні (1929). «Граматыка» з’яўлялася пятым у Заходняй Беларусі, значна[1] пераробленым і пашыраным, выданнем школьнай граматыкі Тарашкевіча, выдадзенай у 1918 годзе. Змяненні і дапаўненні, унесеныя Тарашкевічам, не ўлічвалі пастановаў, зробленых Беларускай Акадэмічнай Канферэнцыяй (1926)[1]. Разам з тым, аўтар лічыў, што праблемы «акання» і «правапісу чужаземных слоў» усё яшчэ застаюцца спрэчнымі[1]. Граматыка складалася з двух раздзелаў-«колаў», азнаямляльнага (56 параграфаў) і навучальнага (106 параграфаў) характараў. АдметнасціУпершыню[2] ў беларускую граматыку быў уведзены нарматыў на беларускі лацінскі алфавіт[3] — з выкарыстаннем «Ł» (гук [л]), «Č», «Š», «Ž» (шыпячыя гукі), «W» (гук [в]). Выбухны гук г узгадваўся як такі, што «…сустракаецца рэдка і ў беларускім пісьме азначаецца літарай г з коскай над ёй з правага боку г’»[4] Прапаноўваўся варыянт запісу падвойнага мяккага гуку [дз'] у выглядзе «ддз»[5]. АцэнкіЯ. Станкевіч адзначыў, што ў 5-м выданні сэнс шэрагу правілаў стаў процілеглым[6] у параўнанні з першымі чатырма, і адзначыў як адмоўныя рысы тое, што Тарашкевіч не даў навуковых тлумачэнняў да сваіх развязанняў спрэчных пытанняў беларускай граматыкі, ані ў першых чатырох, ані ў пятым выданні. Наогул, заявіў, што ў гэтай граматыцы Тарашкевіча шмат русізмаў, паланізмаў і варварызмаў, скрытыкаваў няўдалую (і нават пагоршаную) граматычную тэрміналогію. КрыніцыГл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia