ДзеясловіцаДзеясловіца — варыянт правапісу беларускай мовы, які з’яўляецца сярэднім варыянтам паміж наркамаўкай і тарашкевіцай. Рэалізуе перадачу асаблівасцей беларускага вымаўлення на аснове нормаў наркамаўкі. Назву атрымаў ад назвы часопіса «Дзеяслоў», які друкаваўся у гэтым варыянце ад верасня 2002 года да канца 2009 года, калі часопіс перайшоў на наркамаўку. Правапіс лічыўся кампрамісным варыянтам, але іншымі выданнямі падтрыманы не быў, застаўшыся фактычна незаўважаным ні з боку прыхільнікаў тарашкевіцы, ні з боку прыхільнікаў наркамаўкі[1]. Гэты варыянт беларускага правапісу (з некаторымі асаблівасцямі), які грунтуецца на прапановах Правапіснай камісіі ТБМ імя Ф. Скарыны, працяглы перыяд выкарыстоўваецца таксама ў праваабарончым бюлетэні «Права на волю»,[2] які выдае Праваабарончы цэнтр «Вясна» Алеся Бяляцкага, а таксама ў грэка-каталіцкай газеце «Царква»[3]. Сутнасць правапісуДзеясловіца рэалізуе на пісьме фанетычны прынцып беларускай мовы на аснове норм наркамаўкі, ад якой адрозніваецца пераважна на арфаграфічным узроўні — адзін і той жа тэкст у абодвух варыянтах вымаўляецца ідэнтычна. Выключэнне складаюць канчаткі назоўнікаў ІІ скланення ў родным склоне, а таксама канчаткі -аў (-яў) у формах І скланення роднага склону множнага ліку, кшталту «задачаў», «паэмаў», «пазіцыяў», якія былі запазычаны з прынцыпаў класічнага правапісу.[4] Апроч гэтага, асіміляцыйную мяккасць свісцячых дзеясловіца перадае непаслядоўна: мяккасць захоўваецца ў межах слова, але не перадаецца ў прыназоўніках. Параўнанне правапісаў
Прычыны з’яўленняПраз тое, што афіцыйны правапіс беларускай мовы не перадае некаторых нюансаў вымаўлення беларускіх словаў[4], а асаблівасці тарашкевіцы ў перадачы замежных словаў для многіх з’яўляюцца нязвыклымі[4], з’яўляецца «сярэдні варыянт» правапісу, які імкнецца перадаць асаблівасці вымаўлення беларускіх слоў і звыклае вымаўленне замежных запазычанняў[4]. Паэт і літаратуразнавец Анатоль Івашчанка, які з’яўляецца прыхільнікам сярэдняга правапісу, сцвярджае, што:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia