Беларускія народныя казкі![]() ![]() ![]() Беларускія народныя казкі — творы вуснай творчасці беларускага народа. ХарактарыстыкаБеларускія казкі, з аднаго боку, характарызуюцца падабенствам да казачнага эпасу іншых славянскіх народаў, асабліва найбліжэйшых суседзяў[1], з другога боку, у іх багата адметных рысаў, дзякуючы чаму ствараецца своеасаблівая суцэльная прастора персанажаў, тэм і сюжэтаў. Беларускім казкам уласцівыя глыбокая народная мудрасць, высокая паэтычнасць вобразаў, нязломная і светлая вера ў чалавека, у яго сілы і магчымасці, маральная цнатлівасць і чысціня, непараўнаны, непераймальны гумар і вострая сатыра, прастата і даступнасць зместу, займальнасць апавядання[2]. Асноўнай адметнасцю беларускага казачнага фальклора з’яўляецца моцная міфалагічная аснова і захаванне шматлікіх ведаў пра побыт і ўяўленні пра навакольны свет людзей ранейшых часоў[3]. Каля 50 сюжэтных тыпаў беларускіх казак не маюць аналагаў у міжнародных паказальніках казачных сюжэтаў Аарне-Томпсана , Андрэева і Кржыжаноўскага[3]. Некаторыя жанры ў беларусаў куды багацейшыя, чым у суседзяў: да прыкладу, у беларускім рэпэртуары недзе 500 сюжэтаў легендарных казак, ва ўкраінскім — 196, а ў расійскім — 56[4]. Савецкі даследчык М. У. Новікаў налічыў у беларускіх казках 230 сюжэтных тыпаў (ва ўкраінскіх — 187, у рускіх — 144)[5]. Адметная асаблівасць беларускага казачнага эпасу — казкі пра гераічных волатаў-асілкаў, што перамагаюць розных пачвар («Каваль-волат», «Удовін сын»). Да больш позніх, паводле ўзнікнення, належаць казкі сацыяльна-побытавыя («Пану навука», «Мужык і пан», «Зайздросны поп»). Шмат якія беларускія казкі, асабліва побытавыя, прасякнутыя жыццярадасным гумарам[6]. КласіфікацыяУмоўна беларускія казкі можна падзяліць на тры асноўныя групы[2]:
Кожная з груп беларускіх казак вылучаецца сваімі асаблівасцямі зместу, сістэмай вобразаў, характэрнымі прыёмамі мастацкага адлюстравання рэчаіснасці[1]. Менш пашыраны казкі кумулятуўныя, авантурныя, навелістычныя, дакучныя[7]. Казкі пра жывёл![]() Казкі пра жывёл лічацца найбольш старажытнымі па паходжанні, змястоўнай сутнасцю сваёй яны ўзыходзяць яшчэ да такіх ранніх форм першабытнага светапогляду, як анімізм (адушаўленне) і антрапамарфізм (ачалавечванне). Трэба бачыць у іх таксама і далёкія водгукі татэмізму[2]. Па сваім змесце казкі аб жывёлах выглядаюць злучэннем чалавечага і жывёльнага элемента[2]. Беларускія казкі аб жывёлах на думку многіх аўтарытэтных даследчыкаў, багатыя, разнастайныя, вылучаюцца высокім паэтычным майстэрствам і ўпрыгожваюць казачны эпас усходніх славян[8]. Паводзіны жывёл у казках атаясамліваюцца з дзейнасцю чалавека, гэтыя казкі часткова адлюстравалі ў сабе розныя эпохі гістарычнага развіцця ўсходніх славян наогул і беларускага народа ў прыватнасці[9]. Беларускія казкі пра жывёл у большасці выпадкаў захоўваюць і строгую, заснаваную на сіле іерархію ў адносінах паміж імі, што дае шырокія магчымасці для паказу сацыяльных адносін у грамадстве, падзеленым на антаганістычныя класы[10]. Мядзведзь дужы, таму ён пануе над усім звярыным царствам (казка «Дзедава рукавічка»), нягледзячы на відавочную непаваротлівасць і неразумнасць. Яго недалёкасцю шырока карыстаюцца ў сваіх інтарэсах іншыя драпежнікі, якія крыўдзяць безабаронных звяроў. Гэтыя казкі вельмі нагадвалі слухачам жыццё, у якім дужы панаваў над слабым, багаты над бедным. Казкі, якія выкрывалі сацыяльную няроўнасць і адлюстроўвалі крытычныя адносіны народа да рэлігіі, царквы і яе служкаў («Ліса-каталічка», «Курка-рабушка»), набылі сатырычнае гучанне[10]. У казках аб жывёлах народ з павагай гаворыць аб сяброўстве, шчырай і бескарыснай дапамозе, імкненні да справядлівасці і рашуча асуджае няўдзячнасць, здрадніцтва таварышам. З тонкім гумарам народ высмейвае фанабэрыю, зайздрасць, баязлівасць[10]. Чарадзейныя казкі![]() ![]() Чарадзейныя казкі па сваім паходжанні таксама належаць да найбольш старажытных. Галоўнае ў іх зместе — гэта мары і спадзяванні людзей на лепшае жыццё ў будучым, іх імкненні пакараць сабе сілы прыроды і перамагчы сацыяльнае зло, а таксама іх барацьба з чужаземнымі ворагамі — заваёўнікамі[2]. У аснове многіх чарадзейных казак ляжыць сацыяльны канфлікт, які адлюстраваў спрадвечнае жаданне працоўных пазбавіцца ад эксплуатацыі[1]. У казачным эпасе беларускага народа колькасна пераважаюць чарадзейныя казкі, у якіх дзейнічаюсь героі, здольныя на незвычайныя ўчынкі, нярэдка яны разам з памочнікамі перамагаюць злосных пачвар[7]. У гэтых казках выяўляюцца мары чалавека пра лепшае жыццё[7]. Існуе шэраг чарадзейных казак, дзе распавядаецца пра пераўтварэнні чалавека ў жывёл («Аб ведзьме, што мужыка ў сабаку перакінула», «Пра ахотніка», «Казачнік і пасельнік»). Даследчыкі лічаць такі пласт казак адным з самых старажытных і звязваюць яго з татэмічнымі ўяўленнямі людзей[11]. Да нашага часу дайшло шмат беларускіх казак і песень, якія захавалі вобразы і сюжэты былін. У распаўсюджанай беларускай казцы «Іванка Прасцячок» бачныя сляды быліннага сюжэту. Як і Ілля Мурамец, Іванка Прасцячок седзьма сядзеў на печы трыццаць тры гады. Яго вылечваюць тры старцы, пасля чаго ён ідзе змагацца супраць памешчыкаў, прыгнятальнікаў беларускага народа. Служэнню грамадскаму абавязку і заняволенай радзіме падпарадкаваныя ўсе дзеянні Іванкі Прасцячка. У казцы выкарыстоўваюцца былінныя прыёмы гіпербалізацыя для адлюстравання адвагі і волатаўскай адвядзі героя[12]. Сацыяльна-бытавыя казкіСацыяльна-бытавыя казкі маюць больш позняе паходжанне. У іх адлюстраваны рост класавай свядомасці працоўных, барацьба супраць сацыяльнай няроўнасці[7]. Сярод сацыяльна-бытавых казак асабліва трэба вылучыць пласт антыпанскіх і антыцаркоўных казак. Адмоўным персанажам баларускіх антыпрыгонніцкіх казак амаль заўсёды з’яўляецца пан-чужаземец[2]. Прадметам сатырычнага адлюстравання ў антыклерыкальных казках часцей за ўсё з’яўляюцца такія тыповыя рысы духоўнікаў, як ханжанства і крывадушнасць, прагавітасць і нахабства, паразітызм і амаральнасць[2]. Уласна бытавыя казкі малююць селяніна ў яго паўсядзённым жыцці, услаўляюць працавітасць, глыбокі розум, дасціпнасць і сціпласць простата чалавека, асуджаюць гультайства, прагнасць, зайздрасць і іншыя заганы. Многія бытавыя казкі — гумарыстычныя, жартоўныя творы[1]. Сацыяльна-бытавыя казкі ахопваюць шырокае кола сацыяльных праблем: цяжкае жыццё прыгоннага сялянства, антаганістычныя супярэчнасці ў класавым грамадстве, высмейваюцца эксплуатацыя працоўных, выкрываецца рэакцыйная сутнасць царквы, крытыкуюцца людскія заганы і недахопы[7]. Па асаблівасцях адлюстравання рэчаіснасці, па характеру мастацкай выдумкі да сацыяльна-бытавых казак набліжаюцца авантурна-навелістычныя[1]. Значную частку беларускага казачнага эпасу складаюць творы, у якіх высмейваюцца і ганьбуюцца розныя заганы ў чалавечым характары, напрыклад, непачцівыя адносіны да бацькоў, нетактоўнасць, зайздрасць, дурнота, імкненне пажывіцца за чужы кошт і многія іншыя. Такія творы адлюстроўваюць этычныя і маральныя погляды народа[2]. Бытавыя казкі сцвярджалі ідэал народнага героя — смелага, мудрага, дасціпнага і рашучага[7]. Вядомы рускі пісьменнік і літаратурны крытык В. Р. Бялінскі лічыў, что бытавыя казкі — «у тысячу разоў важнейшыя за ўсе багатырскія казкі, таму што ў іх ярка адлюстроўваецца народны розум, народны погляд на рэчы і народны быт. У адносінах апошняга яны могуць лічыцца самымі каштоўнымі гістарычнымі дакументамі»[13]. Персанажы![]()
Публікацыі і вывучэннеЗбіранне, публікацыя і вывучэнне беларускіх казак, песень і іншых жанраў фальклору ставіцца да канца XVIII стагоддзя. У першай палове XIX стагоддзя выходзіць з друку шэраг каштоўных зборнікаў беларускага фальклору. Шырокае збіранне, публікацыя і даследаванне беларускага фальклору пачынаецца ў другой палове XIX стагоддзя. У 1868 М. Дзмітрыеў у г. Гродна выдае каштоўны зборнік «Вопыт збірання песень і казак сялян Паўночна-Заходняга краю». Праз год ім выдаецца ў Вільні «Збор песень, казак, абрадаў і звычаяў сялян Паўночна-Заходняга краю»[12]. Шмат зрабіў у галіне збору і публікацыі беларускага фальклору І. І. Насовіч. З 1886 года сталі выходзіць зборнікі беларускага фальклору Е. Р. Раманава пад агульнай назвай «Беларускі зборнік» (9 выпускаў), куды ўвайшлі 1200 народных песень і 321 казка, сотні прыказак, загадак, замоў. Гэта першы збіральнік, які сам асабіста запісваў беларускі фальклор[12]. Другім буйным збіральнікам беларускага фальклору, у тым ліку і казак, быў П. В. Шэйн, які выдаў зборнік ў чатырох кнігах пад агульнай назвай «Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю»[12]. Збіраннем і вывучэннем беларускіх казак займаліся Е. Раманаў, А. М. Пыпін, А. М. Весялоўскі , А. М. Лабада , У. Ф. Мілер[12], М. Федароўскі, А. К. Сержпутоўскі, П. А. Бяссонаў, П. В. Шэйн, М. Я. Нікіфароўскі, З. Радчанка, У. Вярыга, А. Шлюбскі і іншыя. Толькі ў дарэвалюцыйны час выдадзена каля ста зборнікаў беларускага фальклору, але гэта нязначная частка таго, што існавала ў народзе. Вядомыя казачнікіСярод народных майстроў-казачнікаў дакастрычніцкай Беларусі вылучаліся Рэдкі і Азёмша, ад якіх запісваў матэрыял у прыватнасці А. Сержпутоўскі. Рэдкі любіў расказваць як цудадзейныя, так і рэалістычныя казкі, а Азёмша ў асноўным рэалістычныя казкі, народныя анекдоты, у прыватнасці накіраваныя супраць духавенства («Новы чорт», «Мужык, пан і ксёндз», «Завідны поп»). Адам Багдановіч запісаў многія казкі са слоў сваёй бабулі Рузалі Асьмак, якую лічыў выключна таленавітай расказчыцай. АцэнкіВядомы казказнавец С. У. Саўчанка казаў:
Беларускія казкі патрапілі ў знаныя зборнікі рускіх казак А. М. Афанасьева , у «Bajarz polski» А. Глінскага і атрымалі ў фалькларыстаў высокую ацэнку. Яны папулярныя не толькі ў суседзяў, напрыклад, з 1966 па 1980 г. у Германіі зборнік выбраных беларускіх казак на нямецкай мове «Belorussische Volksmarchen» перавыдаваўся дзесяць разоў[15] Са 122 казак, якія ўвайшлі ў зборнік, 36 з’яўляюцца перакладам упершыню апублікаваных беларускіх казак, запісаных вядомым спецыялістам па казках Львом Барагам. Ён таксама з’яўляецца аўтарам падрабязнага навуковага каментарыя да казачных тэкстаў і пасляслоўя да гэтага збору[16][17]. Сучасныя беларускія казкіКазачны жанр застаецца вельмі запатрабаваным і ў сучасны час. Напрыклад, у выдавецтве «Мастацкая літаратура» штогод выходзяць зборнікі беларускіх аўтарскіх казак («Адзін кот і адзін год», «Нявеста для Базыля», «Зорная Кася» і іншыя), якія карыстаюцца нязменным попытам[18]. З улікам таго, што сучасныя дзеці жывуць у іншых рэаліях, чым іх аднагодкі ў былыя часы, сучасная казка насычаецца атрыбутамі дня сённяшняга. Напрыклад, у Анатоля Бутэвіча ёсць казка «Прыгоды Віруса Шкодзі» пра камп’ютарны вірус. Казкі Раісы Баравіковай «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларуса» і «Казачныя аповесці пра прыгоды міжпланетнага пажарнага і іншых мамырыкаў» таксама напісаны ў разліку на сучасных дзяцей[18]. Праект «Беларускія народныя казкі для дзетак»17 лістапада 2010 года ў галерэі Нацыянальнай бібліятэкі адбылася прэзентацыя кнігі «Народныя казкі для дзетак». Знойдзеныя ў розных рэгіёнах Рэспублікі Беларусь Алегам Хаменкам старадаўнія беларускія казкі былі бязвыплатна перададзены ЮНІСЕФ. Пералік казак
Заўвагі
Крыніцы
Бібліяграфія
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia