Аляксандр Казіміравіч Сержпутоўскі
Алякса́ндр Казімі́равіч Сержпуто́ўскі (21 чэрвеня 1864, в. Бялевічы, Слуцкі павет — 5 сакавіка 1940, Ленінград) — беларускі этнограф, фалькларыст, мовазнавец, публіцыст, музейны супрацоўнік. Біяграфія![]() З сялянскай сям’і ляснога вартаўніка. У 1880 годзе скончыў Вызненскае народнае вучылішча, у 1884 годзе Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю[1]. Працаваў настаўнікам Лучыцкага народнага вучылішча (Мазырскі павет)[2]. У 1891 годзе дэбютаваў у друку, яго карэспандэнцыя «Голос из души: С. Лучицы Мозырского уезда» была змешчана ў «Мінскіх губернскіх ведамасцях» (26 красавіка)[2]. У 1893 годзе пераехаў у Мінск, працаваў пісарам у аддзяленні Сялянскага пазямельнага банка, пазней — у Мінскім паштова-тэлеграфным ведамстве. З 1896 года ў Санкт-Пецярбургу, у 1896—1906 гадах працаваў на паштамце. Службу на паштамце сумяшчаў з вучобай у Санкт-Пецярбургскім археалагічным інстытуце (скончыў у 1904) і на вышэйшых юрыдычных курсах[2]. У 1906 года пачаў работу ў Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу як рэгістратар этнаграфічнага аддзела, працаваў да 1930 года. Паводле даручэння Рускага геаграфічнага таварыства ў 1906 годзе даследаваў сялянскі побыт у Слуцкім і Мазырскім паветах — па левых прытоках Прыпяці. Вынік першых экспедыцый абагуліў у нарысе «Беларусы-палешукі»[2]. У 1918 годзе Аляксандр Сержпутоўскі абраны асістэнтам этнаграфічнага аддзела Рускага музея. Прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні ўстаноўчага з’езда Беларускага вольнага эканамічнага таварыства ў 1918 годзе. У 1918 годзе супрацоўнічаў з беларускай петраградскай газетай «Чырвоны шлях», дзе апублікаваў шэраг артыкулаў пра станаўленне беларускай народнасці, пра паходжанне і сутнасць рэлігіі, а таксама серыю публіцыстычных нарысаў у рубрыцы «Малюнкі Беларусі» (пад псеўданімам Наум Смага). З 1918 да 1923 года працаваў настаўнікам Беларускай школы ў Петраградзе. У 1922 годзе прызначаны старшынёй беларускае падкамісіі па складанні карт і вывучэнні нацыянальнага складу насельніцтва пры Расійскай Акадэміі навук, узначальваў аналагічную падкамісію Рускага геаграфічнага таварыства. У 1919—1920 гадах выступаў з лекцыямі аб жыцці і побыце беларускага народа ў рабочым Нядзельнім універсітэце. Па заданні Ленінградскага аддзела народнай асветы ў 1926 годзе ўдзельнічаў у выпрацоўцы плана і праграмы правядзення навукова-даследчых экскурсій у некаторыя вобласці СССР[2]. Правадзейны член Інстытута беларускай культуры з 1925 года[3]. У верасні 1920 года ўдзельнічаў у этнаграфічнай экспедыцыі ў Пермскую губерню. Удзельнічаў у этнаграфічныя паездках па Беларусі, па Смаленскай і Пскоўскай абласцях (1923—1927)[4]. Удзельнік Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 года ў Менску. Прапагандыст беларускай культуры, складальнік вопісаў беларускай калекцыі, адпраўленай на міжнародную выстаўку ў Ліверпулі (1939). Наватар беларускай этнаграфічнай навукі і фалькларыстыкі; адзін з першых сярод фалькларыстаў звярнуў увагу на казачнікаў. Сваёй працай паказаў наяўнасць глыбокага філасофскага мыслення ў беларускай народнай прозе. Шмат прац Сержпутоўскага не збераглося, у тым ліку і яго галоўная праца «Быт беларусаў». Яны, разам з архівам Беларускай Акадэміі навук, былі вывезены ў Германію і прапалі. У час масавых палітычных рэпрэсій у БССР 3 чэрвеня 1937 года Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Спіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі з бібліятэк грамадскага карыстання, навучальных устаноў і кнігагандлю». Паводле Загаду кнігу Сержпутоўскага «Прымхі і забабоны беларускіх паляшукоў» (Менск, 1930) прадугледжвалася «спальваць»[5]. З 1930 года на пенсіі[3]. Пасля смерці жонкі жыў у адзіноце, у цяжкіх умовах[2]. Асноўныя творы
УзнагародыУзнагароджаны Малым залатым медалём Аддзела этнаграфіі Рускага геаграфічнага таварыства (за «Зборнік беларускіх прыказак і прымавак»). ПамяцьВуліца ў вёсцы Пярэвалакі (Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) названа ў гонар Аляксандра Сержпутоўскага. На хутары паблізу ад вёсак Пярэвалакі і Чудзін Ганцавіцкага раёна, дзе ў 1864—1885 гадах жыў Аляксандр Сержпутоўскі, у 2003 годзе ўсталявалі памятны знак[6]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia