Беласпінны дзяцел
Беласпінны дзяцел (Dendrocopos leucotos) — лясная птушка сямейства дзятлавых, найбольш буйны від з роду Dendrocopos. Мае знешняе падабенства з вялікім дзятлікам, адрозніваючыся ад яго белай ніжняй часткай спіны і белымі ўнутранымі махавымі. Распаўсюджаны ў лясной зоне Еўразіі. Засяляе спелыя ліставыя і змешаныя лясы з вялікай колькасцю хворых і гнілых дрэў, асаблівую перавагу аддае старым бярэзнікам. Скрытная і малапрыкметная птушка, аднак прысутнасці чалавека не пазбягае. Жыве асела. Часам восенню і зімой здзяйсняе вандроўкі на невялікія адлегласці, аднак вясной звычайна вяртаецца ў той жа раён, што і ў папярэдні год. Тым не менш, штогод дзяўбе новае дупло для гнязда. Шлюбны перыяд раней за іншых дзятлаў, да канца траўня ўжо з'яўляюцца птушаняты. АпісаннеДаўжыня цела 24-30 см, размах крылаў 40-48 см, маса 105-112 г. Стракаты. Уся спіна чорная, надхвосце белае. Крылы чорныя з белымі палоскамі. Спод цела белы з цёмнымі рыскамі і чырвоным падбрушшам. У самца карычнева-чырвоныя вочы і ярка-чырвоная «шапачка», у самкі верх галавы чорны. У маладых чырвоны колер амаль адсутнічае і выразныя цёмныя падоўжныя палоскі на баках цела. Голас: позыў «кік, кікс» (вельмі падобны, як у вялікага дзятла, але не такі прарэзлівы). У гнездавы перыяд выгукi «кьук, кьіле». ПашырэннеАселы. Арэал: ад поўдня Скандынавіі, Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы, Каўказа, Ірана і Малой Азіі, праз Азію да Сахаліна, Камчаткі, Японіі і ўсходу Кітая ўключна. Лакальна сустракаецца ў Апенінах і Пірэнеях. На Беларусі нешматлікі. Насяляе асветленыя старыя лісцевыя дрэвастоі, у гарах таксама змяшаныя лясы (асабліва часта паблізу адкрытых вільготных тэрыторый або палян). У Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе галоўным чынам букавыя, грабавыя і дубовыя лясы, на ўсходзе і поўначы — бярозавыя і таполевыя. Сярод біятопаў прырэчныя лясы, групы дрэў між палёў, прыдарожныя алеі і да т.п. Адрозніваецца 11 падвiдаў. Асаблівасці біялогііКорміцца пераважна насякомымі. Гняздо робіць у дупле (звычайна гніючага дрэва) на вышыні падросту (як у ствале, так і ў ніжніх галінах дрэва). Подсціл з парахні. Дыяметр адтуліны 3-5 см, глыбіня гнездавой камеры 10-20 см. Яйкі (3-5, часам 6-8) эліптычныя, крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, белыя, бліскучыя. Памеры: 27,5 х 20,0 мм. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia