Беніца (гміна)
Гміна Беніца (польск.: Gmina Bienica) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года на тэрыторыі Віленскай зямлі, Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Беніцы[2]. Першапачаткова гміна ўваходзіла ў склад Ашмянскага павета ў Віленскай губерні. 7 чэрвеня 1919 года ўвайшла ў склад утворанай пад Цывільным упраўленнем Усходніх зямель Віленскай акругі[3], якая 9 верасня 1920 перайшла пад кіраўніцтва Упраўлення прыфрантавых і этапных тэрыторый[4]. У сувязі з узнікненнем Сярэдняй Літвы 9 кастрычніка 1920 гміна разам з паўночнай часткай Ашмянскага павета апынулася ў яе складзе[5][6]. 13 красавіка 1922 года гміна ўвайшла ў склад польскай Віленскай зямлі[7], ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства[8]. 1 красавіка 1927 года гміна ўвайшла ў склад новаўтворанага Маладзечанскага павета таго ж ваяводства[9]. 1 красавіка 1929 года з гміны Беніца перададзены 12 населеных пунктаў у склад гміны Войстам Вілейскага павета[10]. У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia