Краснае (гміна)
Гміна Краснае (польск.: Gmina Kraśne, таксама gmina Krasne, першап. gmina Krasnosielsk) – колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве, Віленскай зямлі, Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі. Сядзіба размяшчалася ў мястэчку Краснае (1012 жых. у 1921 годзе[1])[2]. У самым пачатку міжваеннага перыяду гміна Краснае ўваходзіла ў склад Вілейскага павета Навагрудскага ваяводства[1]. 13 красавіка 1922 года гміна разам з астатнім Вілейскім паветам была ўключана ў склад польскай Віленскай зямлі[3], ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства. 1 красавіка 1927 года гміна ўвайшла ў склад новаўтворанага Маладзечанскага павета таго ж ваяводства[4]. У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia