Блужскі Бор (археалагічныя помнікі)
Блужскі Бор — археалагічныя помнікі: гарадзішча і курган V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э. каля в. Блужскі Бор Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку" на левым беразе Свіслачs, за 1,6 км на поўдзень ад вёскі Блужскі Бор — ГарадзішчаАпісаннеЗа 1,5 км на поўдзень ад вёскі, на левым беразе Свіслачы. Пляцоўка памерам 50х20 м, вышыня над летнім межанным узроўнем вады — 7 м. Умацавана з боку поля 2 дугападобнымі валамі вышынёй каля 2 м. ДаследаванніАдкрыў і абследаваў у 1965 годзе Л. Д. Побаль. Пры шуфроўцы знойдзены абпаленыя камяні, рэшткі посуду са штрыхаванай паверхняй, гладкасценная кераміка, блізкая да керамікі мілаградскай, зарубінецкай культур і культур тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны ранняга жалезнага веку. Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. КурганАпісаннеЗа 1,2 км на поўдзень ад вёскі, на левым беразе р. Свіслач, ва ўрочышчы Гарадзішча, справа ад дарогі ў в. Талька. Вышыня 1,5 — 1,8 м, дыяметр 8 м. Насып здзірванелы, зарос дрэвамі. ДаследаванніВыявіў у 1965 годзе Л. Д. Побаль, абследавала ў 1985 годзе Т. С. Бубенька. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia