Больцінікі
Бо́льцінікі[1] (трансліт.: Boĺciniki, руск.: Больтиники) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беняконскага сельсавета. За 15 км на паўночны ўсход ад Воранава, 4 км ад чыгуначнай станцыі Беняконі, каля р. Жыжма, на аўтадарозе Беняконі—Паляцкішкі. 302 жыхары (2014). НазваФорма "Больцінікі" скапіяваная з польскага даваеннага напісання Bolcieniki, з якога мела б аднаўляцца аўтэнтычнейшае "Бальценікі". Зусім аўтэнтычная форма — у назве Baltininkai, каля заходнелітоўскіх Тэльшаў, прычым зусім паблізу — так жа сама ўтвораны тапонім Vertininkai (з канчаткам -ininkai), які ўяўляе сабой пярвейшую форму тапоніма Вертнікі.[крыніца?] І Baltininkai з Бальценікамі, і Vertininkai з Вертнікамі — ад былых аднаасноўных імёнаў тыпу Baltys, Vertys.[крыніца?] Згодна з тапанімістам В. Жучкевічам, назва ад прозвішча Больціс[2]. ГісторыяВядомы з XVI ст. Каля 1514 г. згадваецца як Больцінішскія людзі, уласнасць земскага харужага Д. Скіландзевіча. Да 1549 маёнтак належаў Л. Кандратовічу, потым Міхнавічам, слонімскаму харужаму М. Сакалоўскаму. У 1567 маёнтак Луцкага кашталяна М. Казінскага, які выстаўляў у войска 2 кані. У 1690 два аднайменныя маёнткі ў Беняконскай парафіі Лідскага павета ВКЛ, належалі С. Храптовічу. У 1738 згадваецца як цэнтр парафіі Радунскага каталіцкага дэканата. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Віленскай, з 1797 — Літоўскай, з 1801 — Гродзенскай, з 1842 — Віленскай губернях. У 1-й пал. ХІХ ст. ўладанне Путкамераў, дзе часта бываў польскі паэт А. Міцкевіч. У 2-й пал. ХІХ ст. цэнтр сельскай грамады Беняконскай воласці, у 1870 г. 250 сялян-уласнікаў, 93 дзяржаўных сялян, 3 аднадворцы. Паводле перапісу ў 1897 годзе ў вёсцы 48 жыхароў, у 1905 — у маёнтку 3 жыхары. 3 1921 г. ў складзе Польшчы, фальварак у Беняконскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяв., 7 двароў, 96 жыхароў. 3 лістапада 1939 г. ў БССР. 3 15.1.1940 г. ў Воранаўскім раёне Баранавіцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Беняконскім сельсавеце, 7 двароў, у 1940 г. 89 жыхароў. 3 1940 г. ў калгасе імя Варашылава. З канца чэрвеня 1941 да сярэдзіны ліпеня 1944 акупіравана нацыстамі. 3 20.9.1944 г. ў Гродзенскай вобл. У 1970 цэнтр калгаса імя Ю. А. Гагарына, пачатковая школа, клуб, бібліятэка, магазін. Насельніцтва
ІнфраструктураФельчарска-акушэрскі пункт, сельскі Дом культуры, дзіцячы сад, бібліятэка, аддзяленне сувязі, магазін (2014). Славутасці
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia