Варнакелі
Варнаке́лі[1] (трансліт.: Varnakieli, руск.: Варнакели) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беняконскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца на левым беразе ракі Шальча, ля мяжы з Літвой. Размешчана за 16 км на паўночны ўсход ад Воранава, 149 км ад Гродна, 4 км ад чыг. ст. Беняконі. ГісторыяУ 1835 г. Вераніка Остэн Сакен, як пасаг, перадала Варнакелі свайму мужу Адаму Рымшу[2]. У другой палове XIX ст. вёска ў Беняконскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. У 1897 годзе 84 дзесяціны зямлі, 13 коней. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Беняконскай гміне Лідскага павета. З лістапада 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Воранаўскім раёне Баранавіцкай вобласці, з 12 кастрычніка ў Беняконскім сельсавеце. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. Землі належалі саўгасу «Беняконскі». Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia